Але гэта не значыць, што яны засталіся ў нас. Абсалютная большасць проста ехала праз Беларусь. Лічбаў, колькі іх засталося ў краіне, няма.
Такі даныя прывёў Пагранічны камітэт Беларусі.
Усяго з 24 лютага 2022 года, моманту пачатку шырокамаштабнага расійскага ўварвання, у Рэспубліку Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 193 134 грамадзяніны Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15 942, транзітам праз Польшчу — 134 147, праз Літву — 37 960, праз Латвію — 5 085.
З пачатку года ў нашу краіну ўехалі 46 642 грамадзяніна Украіны: транзітам праз Польшчу — 36 359, праз Літву — 9 710, праз Латвію — 549, праз Украіну — 24.
Але гэта не значыць, што яны засталіся ў нас. Абсалютная большасць проста ехала праз Беларусь. Лічбаў, колькі іх засталося ў краіне, няма.
Паводле даных Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, агульная колькасць украінскіх бежанцаў складае 6,4 млн чалавек. 6 мільёнаў чалавек знайшлі прытулак у еўрапейскіх краінах, а на долю Беларусі прыпадае 3% украінцаў, якія з'ехалі за мяжу з пачатку вайны.
Каментары