На лонданскім «Уэмблі» прайшоў фінальны матч Лігі чэмпіёнаў, у якім сышліся дортмундская «Барусія» і мадрыдскі «Рэал». Перамаглі іспанцы.
Пасля першага тайма лік быў 0:0, перавагу ў ім мела «Барусія», якая стварыла некалькі небяспечных момантаў.
Але ў другім тайме ініцыятыву перахапіў «Рэал».
На 74-й хвіліне першы гол забіў Дані Карвахаль, а на 83-й бразільскі легіянер Вінісіус Жуніёр зрабіў лік 2:0. Такім ён і застаўся да фінальнага свістка.
Гэта 15-ы трафей «Рэала», па гэтым паказчыку каралеўскі клуб — рэкардсмен.
У сваім апошнім матчы за «Рэал» Тоні Крос аддаў галявую перадачу. А Марка Ройс пакідае «Барусію», так і не выйграўшы трафей ЛЧ.
Каментары