«Гэта будзе сенсацыя, бо ніхто такога не чакаў». Здаецца, стала вядома, чым будзе займацца Сныціна
Мікалай Халезін у эфіры Еўрарадыё анансаваў новую прэм’еру — восенню ён прадставіць спектакль у Нью-Ёрку. У галоўнай ролі пабачым вядомую беларускую спартоўку, і здаецца, мы ведаем, пра каго гаворка.
Халезін называе новы спектакль сенсацыйным, бо ніхто такога не чакаў: «Гэта будзе першы ў свеце трансфер спартоўкі з вялікага-вялікага спорту на вельмі вялікую тэатральную сцэну, гэта будзе крута.
Мы пісалі сцэнар разам — гераіня, я і мая жонка Наташа Каляда. Гэта гісторыя жыцця ва ўсіх яго беларускіх выявах, калі чалавек можа расказаць тое самае, унутранае, калі ты не выбіраеш са свайго жыцця нейкія кавалкі, а расказваеш усё – і свае кашмары, і тое, як ты жыў, што адбывалася з тваёй краінай і табой, як ты чагосьці дамагаўся, ламаўся, свае слабыя і моцныя бакі. Проста сумленная размова, якой не хапае».
Назва спектакля — Small Forward («Лёгкі форвард»), папярэдняя дата прэм’еры — 21 верасня. Халезін анансуе, што пастаноўка пройдзе ў адным з культавых тэатраў Нью-Ёрка, на Брадвеі.
Далей плануецца вялікі амерыканскі і брытанскі тур, і Халезін упэўнены, што атрымаецца прывезці спектакль у Варшаву.
Мікалай называе праект абсалютна беларускай гісторыяй і запэўнівае, што гэта не гутарка пра ахвяру, не віктымізацыя беларусаў. Ён кажа, што цяпер больш важна казаць, якія беларусы моцныя, і што «калі нас выкідаць у дзверы, мы лезем у вакно».
Халезін не раскрывае, хто выканае ў спектаклі галоўную ролю. Але ж нядаўна скончыла кар’еру баскетбалістка Кацярына Сныціна, і яна пакуль не раскрывала, чым будзе займацца пасля вялікага баскетболу. Кацярына добра знаёмая з Халезіным і нават адыграла свой апошні прафесійны матч у красоўках, якія ён ёй падарыў.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬВялікая гутарка з Халезіным — як прапаноўвалі адлёт Лукашэнку, пра Саннікава і журналістыку 90-х, тэатр і грошы
Кацярына Сныціна выйграла апошні матч у кар'еры. Гуляць яна выйшла ў незвычайных красоўках
«Пачалося шаленства: усе журналісты — гэта гэбэшнікі». Халезін расказаў, чаму пасварыўся з Саннікавым
Каментары
Ці Герасіменька, калі трэнэр асабістага росту ёй дазволіць.
Ў кожным разе надта прыбытковая падзея будзе, на брадвэі ведаюць і любяць біятляністак і баскэтбалістак з Беларусі. Як і рэжысэра Халезіна з сэнсацыямі, "бо іх ніхто не чакае"