Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская 11—13 чэрвеня наведае Вашынгтон, паведамляе «Позірк» са спасылкай на галоўнага дарадцу Ціханоўскай Франака Вячорку.
Паводле слоў Вячоркі, у ЗША ў Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы «з высокімі прадстаўнікамі» Белага дома, у Дзяржаўным дэпартаменце, з ганаровым спікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пеласі, у абедзвюх палатах Кангрэса, са спікерамі і СМІ.
Таксама пройдуць перамовы з дарадцам віцэ-прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Філам Горданам, памочнікам адміністратара USAID Эрын Элізабэт Макі, у Хельсінкскім камітэце ЗША — па пытанні палітвязняў у Беларусі.
Сустрэчы на высокім узроўні з найвышэйшымі амерыканскімі чыноўнікамі ў Святланы Ціханоўскай былі і раней. 28 ліпеня 2021 года прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і Святлана Ціханоўская сустрэліся ў Вашынгтоне. У сакавіку 2023 года беларуская дэмакратычная лідарка наведала Злучаныя Штаты на запрашэнне Кангрэса. А 12 ліпеня мінулага года Ціханоўская сустрэлася з Байдэнам падчас ягонага прыезду ў Вільню.
Чаму многім не падабаецца Франак Вячорка?
Ціханоўскую ведаюць больш, чым Пазняка. Топ-10 апазіцыйных палітыкаў па пазнавальнасці і па ўзроўні даверу
У Офісе Ціханоўскай папярэдзілі беларусаў пра небяспеку наведвання ААЭ
Больш шкодзяць звычайным беларусам, чым рэжыму Лукашэнкі. Офіс Ціханоўскай пракаментаваў забарону Літвы ўвозіць прадукты
Каментары