Усяго патроху

У Сінгапуры пасля 35 гадоў забароны дазволяць трымаць катоў у кватэрах

Новыя правілы, якія дазволяць сінгапурцам трымаць пухнатых гадаванцаў у кватэрах, уступяць у сілу з верасня гэтага года. Пакуль жа за ката ў кватэры сінгапурцам усё яшчэ пагражае штраф, піша The Guardian.

Фота ілюстрацыйнае

Новыя правілы будуць тычыцца ўладальнікаў кватэр у шматкватэрных дамах, якія знаходзяцца пад кіраваннем рады па жыллёвым будаўніцтве і развіцці. Такім жыллём валодаюць больш за 80% насельніцтва азіяцкага горада-дзяржавы.

Зрэшты, многія ўладальнікі такіх кватэр доўгі час ігнаравалі забарону і ўсё такі трымалі гадаванцаў. Але рызыкавалі нарвацца на штраф да 4 тыс. сінгапурскіх даляраў (каля 3 тыс. даляраў ЗША), калі на іх скардзіліся суседзі па доме.

Рада ўвяла забарону ў 1989 годзе. Тлумачылі яе тым, што каты, маўляў, часта збягаюць з кватэр, ліняюць, спаражняюцца і мочацца ў грамадскіх месцах, а таксама выдаюць непрыемныя гукі, што можа ствараць нязручнасці іншым жыхарам.

Аднак жа цяпер, пачынаючы з верасня 2024 года, уладальнікам кватэр у шматкватэрных дамах дазволяць трымаць двух катой, а таксама аднаго сабаку адной з ухваленых уладамі парод. Для гэтага жывёлаводам спатрэбіцца прайсці бясплатны навучальны курс па ўтрыманні хатніх жывёл, чыпаваць гадаванца і зарэгістраваць яго ва ўстаноўленым парадку.

Акрамя таго, гаспадароў таксама абавяжуць прыняць «разумныя меры» бяспекі, напрыклад, паставіць сеткі або краты, каб каты не цягаліся абы-дзе і не падалі з вокнаў ды вентыляцыйных адтулін шматпавярховікаў.

Змены маглі быць выкліканыя дзяржаўным апытаннем, 90% рэспандэнтаў якога выказаліся за дазвол трымаць катоў у кватэрах. Акрамя таго, у горадзе вырасла колькасць уладальнікаў гадаванцаў — да 2023 года іх было каля 94 тыс., амаль на 10% больш у параўнанні з 2019 годам, калі апошні раз праводзіліся такія даследаванні.

Каментары

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі6

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнта Францыі асудзілі на рэальны тэрмін2

Не больш за 200 літраў: Латвія абмяжуе ўвоз паліва ў баках фур3

Растоўскую вобласць атакавалі 30 дронаў і тры ракеты, пад удар трапіў нафтазавод

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

У мінскіх гатэлях вольных месцаў на Новы год ужо няма1

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі6

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →