Усяго патроху

Лісічкі ўжо возяць багажнікамі, а вось баравікі чарвівыя

У першай палове чэрвеня ў грыбнікоў Беларусі «лісічкавы бум». У розных раёнах збіраюць гэтыя грыбы з розным поспехам, але некаторыя ўмудраюцца нагрузіць цэлыя багажнікі. А вось з баравікамі праблемы — большасць з іх чарвівыя, расказваюць грыбнікі. Выданне «Першы» падглядзела цікавыя кадры ў суполцы грыбнікоў Беларусі.

Лисички собирают в Беларуси

Збіраюць багажнікамі!

Максім Гунаеў 12 чэрвеня збіраў лісічкі ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Іх аказалася так шмат, што сыпалі ва ўсю тару, што была ў машыне. Кажа, пасля ўзважвання выйшла 11,5 кілаграм.

Лисички из Чаусского района
Лісічкі з Чавускага раёна

А вось такі багажнік лісічак сабралі 10 чэрвеня на палігоне каля Суціна Пухавіцкага раёна.

На зиму можно заморозить за один заход)
На зіму можна замарозіць за адзін заход

Некаторыя нават не паверылі, маўляў, леташнія. Але грыбнік Алекс расказаў:

«Сённяшняе. Сумленна сабраныя ўдваіх за 5 гадзін. Там, дарэчы, на ўездзе і выездзе перакупы ўжо труцца, па 9 руб. прапануюць за кг. Масава пайшла лісічка. Засмучаюць толькі грыбнікі-сланы, якія на злом галавы пруць незразумела куды, шмат дробязі растаптанай».

«Вось яны, сонейкі!»

Марыя Жукавец тры дні з 10 па 12 чэрвеня хадзіла ў лес у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Ёсць і лісічкі, і баравікі, і суніцы.

«Суніцы сёлета проста ашалелі з памерамі. Белыя адцягвалі ад ягад (10 чэрвеня). Сабрала для сябра, вельмі прасіў. Паехала ў іншы раён (11 чэрвеня), там лісічкі напалі. А вось 12 чэрвеня толькі ягады, больш ні на што не глядзела» — падзялілася Марыя.

лисички земляника боровики
Зборы Марыі

Людміла з Бярозы Брэсцкай вобласці таксама сабрала два кошыкі лісічак 11 чэрвеня.

«Вось яны, сонейкі! Таўстаногія, вільготныя, можна цэлы дзень рэзаць. Трохлітровае вядзерца падарылі не даходзячы да хаты. Грыбы пайшлі масава, вельмі шмат малых», — расказала Людміла.

Есть и в Брестской области лисички
Ёсць і ў Брэсцкай вобласці

Мікалай Бялькевіч збіраў першыя лісічкі і чарніцы ў Салігорскім раёне.

«Зазірнуў у месцы, дзе ў мінулыя гады заўважаў лісічкі. З'явіліся. У розных месцах па-рознаму, дзе адзіночкі, дзе сямейкі, ёсць ужо і «прытомленыя». На падсмажыць сабраў. Будуць дожджыкі, будзе і працяг. Чарніцы пачалі спець. Думаю, спелых не больш за 40%. Ураджайнасць сярэдняя. Мяркую, што аптымальныя тэрміны збору наступяць праз пару тыдняў.

Было пару нечаканых сустрэч. Змяя, якая, згледзеўшы мяне, вырашыла тэрмінова рэціравацца. Злётак невядомай мне птушачкі, які сядзеў у хвойніку і незразумела, як там апынуўся», — расказаў Мікалай пра ўражанні ад паходу ў лес.

Солигорские дары леса
Салігорскія дары лесу

Гомельскія грыбнікі кажуць, што лісічкі дастаюцца не без працы. Ігар Варапаеў: «Лісічкі ёсць, але трэба шмат хадзіць і камары не даюць адпачыць».

Лисички трамбуют в багажники, а с боровиками проблемы: как дела у грибников
Не без працы

З баравікамі праблемы, але знойдзены першы парасонік!

Грыбнікі паведамляюць, што баравікі цяпер трапляюцца, у асноўным, чарвівыя. Напрыклад, Маша Нікітка расказала пра вынікі паходу ў лес у Бабруйскім раёне.

«Праехаліся мы па баравічках і лісічках. Баравікі ёсць, але яны пераважна старыя і чарвівыя на 100%. Таму мы вырашылі, што лепш папаляваць на чыстыя лісічкі, чым за чарвівыя баравікі. Лісічкі пайшлі ва ўсіх месцах, але па-рознаму: дзесьці толькі-толькі пачынаюцца, дзесьці ўжо даволі вялікія, а дзесьці выскачылі паштучна. У выніку залева выгнала нас з лесу», — падзялілася Маша.

Сбор Маши Никитко
Збор Машы Нікіткі

А Алена Кулік напісала 10 чэрвеня, што ў Пінскім раёне знайшлі нават парасонік. Ранавата!

«Ва ўсіх лісічкі, а ў нас парасонік. Касілі за плотам і ўбачылі. Хутчэй за ўсё толькі раскрыўся, таму што ўвогуле цэлы дзень не заўважалі яго», — расказала Алена.

Первый зонтик!
Першы парасонік!

У аб'явах лісічкі цяпер прадаюць прыкладна па 30-40 рублёў за пяцілітровае вядро на Гомельшчыне. У Магілёве ёсць прапанова па 15 рублёў за кг. Чарніцы ў Кобрыне прадаюць па 10 руб за кг, у Баранавічах — па 7 рублёў за літр. Яшчэ ў Баранавічах за 10 рублёў можна купіць 0,5 літра суніц. Хоць ёсць у тых жа Баранавічах прапанова і па 13 рублёў за літр. 

Каментары

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі13

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозе з'явілася новая славутасць — Мюнхгаўзэн1

Беларуская кухня за год пагоршыла свае пазіцыі ў свеце3

У Мінску ўзніклі праблемы з інтэрнэтам у абанентаў А12

Пуцін назваў кампазітара Пахмутаву Аляксандрай Мікалаевічам Патрушавым12

У свецкіх лэдзі Мінска спыталі, што яны хацелі б у падарунак ад мужа10

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы6

Селена Гомес заявіла, што выходзіць замуж і паказала заручальны пярсцёнак ФОТАФАКТ2

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу28

Часопіс Time абвясціў Трампа Чалавекам года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі13

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Галоўнае
Усе навіны →