З траіх фігурантаў «справы Аўтуховіча» спагналі кампенсацыю «нанесенай шкоды»
Агулам спагналі на 40 тысяч рублёў.
З траіх фігурантаў «справы Аўтуховіча» спагналі кампенсацыю «нанесенай шкоды»
Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі, а Павел Сава і Галіна Дзербыш — да 20 гадоў. Па версіі следства, у выніку іх дзеянняў былі пашкоджаныя аўто і дом аднаго міліцыянта на агульную суму 35,8 тысячы рублёў, а таксама аўтамабіль другога — на 4,4 тысячы рублёў, нагадвае «Вясна».
«Пакрыццё шкоды, прычыненай грамадзянам і арганізацыям у выніку акта тэрарызму або правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, ажыццяўляецца за кошт бюджэту з наступным спагнаннем сум гэтай кампенсацыі з прычыніцеля шкоды ў парадку, устаноўленым заканадаўствам», — паведамілі ў пракуратуры.
Прызнаныя пацярпелымі сілавікі звярнуліся з патрабаваннямі аб кампенсацыі прычыненай ім шкоды і атрымалі кампенсацыю з бюджэту. У сваю чаргу пракурор Ваўкавыскага раёна прад'явіў пазовы аб спагнанні з Аўтуховіча, Савы і Дзербыш «сум прычыненай злачынствам шкоды ў парадку рэгрэсу».
Гэтыя патрабаванні былі поўнасцю задаволены, рашэнні ўступілі ў законную сілу.
Каментары