Новы сэрвіс называецца TON Dating і ён абяцае карыстальнікам унікальны досвед знаёмстваў унутры закрытага кам'юніці, бяспечныя зносіны і магчымасць манетызаваць час, праведзены ў праграме.
Атрымаць крыптавалюту можна за асобныя дзеянні: запрашэнне сяброў, падабайкі і мэтчы (калі карыстальнікі спадабаліся адзін аднаму). Токены можна будзе выводзіць на асабісты крыптакашалёк.
Для жанчын падпіска бясплатная, а мужчынам трэба заплаціць прыкладна 65 долараў (207 рублёў) за месяц.
Аўтары сэрвіса звяртаюць увагу, што кожны карыстальнік будзе праходзіць абавязковую шматступенную верыфікацыю асобы. Гэта павінна мінімізаваць колькасць ананімаў і ботаў у праграме.
Каментары