У польскіх следчых можа быць ДНК чалавека, які смяротна параніў памежніка на мяжы з Беларуссю
Следчыя, верагодна, атрымалі адбіткі пальцаў і ўзоры ДНК чалавека, які напрыканцы мая смяротна параніў польскага памежніка на мяжы з Беларуссю, перадае RMF FM.
Як піша выданне, эксперты здолелі прааналізаваць некаторыя сляды (у тым ліку біялагічныя), што засталіся на нажы забойцы 21-гадовага Матэвуша Сітака.
Пакуль яшчэ нельга сказаць абсалютна дакладна, каму яны належаць, але існуе высокая верагоднасць, што гэта адбіткі пальцаў і ўзоры ДНК менавіта нападніка.
Высновы экспертаў перададзеныя ў пракуратуру. Пракуратура афіцыйна адмаўляецца каментаваць вынікі экспертызы, толькі пацвярджае, што яны атрыманыя. Таксама паведамляецца, што будуць прызначаныя новыя даследаванні. Паводле інфармацыі выдання, атрыманыя вынікі экспертызы менавіта нажа, а не дрэўка, да якога ён быў прыкручаны.
28 мая на беларуска-польскай мяжы невядомы ўдарыў польскага салдата Матэвуша Сітака праз агароджу нажом, прывязаным да палкі. 6 чэрвеня вайсковец памёр.
Польскі бок нібыта мае фатаздымак мужчыны, які нанёс гэта смяротнае раненне. Выяву ўдалося атрымаць дзякуючы камерам відэаназірання на мачтах на мяжы.
На відэа бачны злачынец, хаця фатаграфія размытая. Пасля праходжання спецыялізаванай апрацоўкі стане зразумела, наколькі выразнай будзе выява яго твару.
«У нападніка асмуглая скура, што можа азначаць, што ён не афіцэр беларускіх службаў, а адзін з мігрантаў, якія знаходзяцца на беларускім баку», — расказаў журналістам чалавек, знаёмы з гэтым запісам.
Сікорскі: На заклік знайсці і выдаць забойцу памежніка Беларусь адказала абвінавачваннямі
У польскіх уладаў ёсць фота забойцы польскага памежніка, які загінуў на беларускай мяжы
Стала вядома імя польскага салдата, які загінуў на мяжы з Беларуссю
Польскі салдат, паранены мігрантам на беларускай мяжы, памёр
Каментары