Галівудскі акцёр Тамаё Пэры, вядомы па фільме «Піраты Карыбскага мора», загінуў падчас серфінгу на Гаваях пасля таго, як на яго напала акула.
Прадстаўнікі службы выратавання Ганалулу пацвердзілі на прэс-канферэнцыі, што 49-гадовы акцёр памёр у нядзелю днём, піша BBC.
Службы выратавання былі выкліканыя на пляж каля 13:00 па мясцовым часе.
Акцёр, які і сам быў выратавальнікам, быў дастаўлены на бераг на гідрацыкле, аднак парамедыкі ўжо нічым не маглі яму дапамагчы.
Пэры здымаўся ў карціне «Піраты Карыбскага мора: На дзіўных берагах», чацвёртым фільме франшызы.
Ён таксама здымаўся ў серыялах Lost, Hawaii Five-0 і Blue Crush.
Кіраўнік службы акіянічнай бяспекі Ганалулу Курт Лагер сказаў, што Пэры быў выратавальнікам, якога любілі ўсе.
Каментары