Мінпрацы напярэдадні гэтай даты нагадала пра асноўныя нюансы запланаваных зменаў.
Павялічыцца памер бальнічных для беларусаў, у якіх працоўны стаж большы за 10 гадоў. Для іх бальнічны з першага дня хваробы будзе аплачвацца ў памеры 100% страчанага заработку. Для грамадзян са стажам менш за 10 гадоў — бальнічны з першага дня хваробы будзе аплачвацца ў памеры 80%.
Пакуль дапамога па часовай непрацаздольнасці першыя 12 дзён кампенсуе 80% страчанага заробку, астатнія дні хваробы — 100%.
Мінімальны памер бальнічных будзе залежаць ад памеру мінімальнай заработнай платы. З 1 студзеня яна складае 626 рублёў.
Цяпер жа мінімальны памер бальнічнага — 50% бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць 209,36 рубля.
Калі вы працуеце па сумяшчальніцтве, то бальнічныя вам будуць прызначаць толькі па асноўным месцы працы, але з улікам заробку ва ўсіх працадаўцаў. Калі такога няма, то супрацоўнік сам выбірае, у якім з месцаў працы па сумяшчальніцтве яму прызначаць бальнічны.
Дагэтуль грашовая дапамога прызначалася ў кожнага працадаўцы, з якім аформленыя працоўныя адносіны.
Таксама змяняецца разліковы перыяд. Цяпер улічваюць толькі 6 каляндарных месяцаў, якія папярэднічаюць захворванню, а з 1 ліпеня будуць улічваць 18 месяцаў (выключэнне — час прастояў, адпачынкаў за свой кошт па ініцыятыве наймальніка, перыядаў часовай непрацаздольнасці і атрымання іншых сацыяльных выплат). Прычым усе даныя за 18 месяцаў будуць улічаныя нават у тым выпадку, калі чалавек змяніў месца працы.
Каментары