Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі ў Гомельскай вобласці, дзе патанула аднагадовае дзіця
У суботу, 29 чэрвеня, у Ельскім раёне Гомельскай вобласці аднагадовы хлопчык патануў у надзіманым басейне. Трагедыя здарылася вечарам на падворку прыватнага дома.
Як паведамілі ў МНС, хлопчык 2023 года нараджэння гуляў на падворку з мячом. У нейкі момант мяч упаў у надзіманы дзіцячы басейн. Дзіця палезла за ім і ўпала ў ваду.
Са слоў маці, яна знаходзілася на невялікай адлегласці і ўбачыла, што дзіця ўпала ў басейн. Яна кінулася на дапамогу, дастала дзіця з вады і паклікала мужа. Бацька дзіцяці пачаў праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю і адначасова тэлефанаваць у хуткую дапамогу.
Хлопчыка адвезлі ў Ельскую раённую бальніцу, але выратаваць яго не ўдалося.
Каментары