Найстарэйшы беларускі каталіцкі іерарх праехаў за рулём больш за 400 км, каб трапіць у Будслаў ФОТАФАКТ
Казіміру Велікасельцу — 79 гадоў, ён працягвае служыць і будуе касцёл.
4 ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, прыбыў першы пілігрым-іерарх — біскуп Казімір Велікаселец. Ён прыехаў у Будслаў напярэдадні сёлетняга фэсту, што пройдзе тут сёння і заўтра, піша Catholic.by.
79-гадовы іерарх — найстарэйшы ў беларускім каталіцкім епіскапаце — сам праехаў за рулём больш за 400 кіламетраў з Гомеля, дзе ў сваім паважным узросце здзяйсняе пастырскае служэнне і вядзе будаўніцтва касцёла.
Біскуп Казімір Велікаселец, дамініканін, вядомы як чалавек малітвы. У Будславе ён правёў шмат часу ў касцёле, молячыся ў цішыні перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай.
Следам за ім у Будслаў прыбыў намеснік Старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч — наймалодшы сярод ардынарыяў мясцовага Касцёла.
Плануецца, што ў сёлетнім фэсце ў Будславе возьмуць удзел усе беларускія іерархі, а таксама Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч, які сёлета завяршае сваё амаль чатырохгадовае служэнне ў нашай краіне.
Каментары