Няшчасце здарылася ў нядзелю на вадасховішчы Горнава, паведамляе МНС.
Шасцігадовая дзяўчынка знаходзілася на надзіманым матрацы, яго ветрам пачало адносіць ад берага.
На адлегласці прыкладна 50 метраў, яна ўпала з матраца і пачала тануць. Двое мужчын, пачуўшы крыкі дзіцяці, кінуліся ратаваць. Адзін з іх з дзяўчынкай выплыў на бераг назад, а другі пайшоў пад ваду і патануў.
Выратаванай дзяўчынцы дапамога медыкаў не спатрэбілася.
Каментары