У небе над Беларуссю заўважылі незвычайнае свячэнне. Што гэта было?
Напярэдадні вечарам у сацсетках з'явіліся кадры неапазнанага лятальнага аб'екта, які можна было разглядзець няўзброеным вокам. Адразу з'явіліся версіі, што гэта нешта звышнатуральнае, але насамрэч усё тлумачыцца вельмі проста, піша Telegraf.news.
Насамрэч гэта была модульная ракета Ariane 6 еўрапейскага кансорцыума Arianespace, якую запусцілі ў Французскай Гвіяне ў 16:00 па мясцовым часе.
Гэтая ракета, стартаваўшы на паўночным усходзе Паўднёвай Амерыкі, зрабіла як мінімум тры віткі вакол Зямлі. Мяркуючы па часе, над Беларуссю яе можна было ўбачыць падчас другога з іх.
Першапачаткова планавалася, што старт адбудзецца а 15:00 паводле мясцовага часу (21:00 паводле Мінска), аднак пасля таго, як у выніку праверкі спецыялісты выявілі «невялікую праблему», палёт адклалі на гадзіну да 22:00 паводле беларускага часу.
На борце ракеты было 17 «пасажыраў», у тым ліку 11 універсітэцкіх мікраспадарожнікаў, а таксама спускальныя капсулы і невялікія навуковыя эксперыментальныя інструменты. Місія будзе лічыцца паспяховай пасля таго, як шматразовы разгонны блок ракеты ўпадзе ў Ціхі акіян.
У гэтым годзе запланаваны яшчэ адзін запуск Ariane 6, у 2025 годзе — шэсць, а ў 2026 годзе — яшчэ восем.
«Вельмі прыгожа, я бачыла. Думала, кукуха паехала пасля працы», — напісала пад відэа відавочцаў з тыктока адна беларуска. А іншая дадала: «У Рагачове таксама назіралі гэтую штуку, напэўна, хвілін з 30. І ззянне, і як быццам выбух — усё пралятала і змяняла свячэнне».
Вышыня Ariane 6 складае 56 метраў, а яе старт забяспечвалі, як паведаміў кіраўнік праекта стартавай базы ESA Мішэль Рыцы, больш за 200 экспертаў. Яны размясціліся ў найбліжэйшым бункеры. Ахоўвала месца запуску таксама вялікая колькасць вайскоўцаў, у тым ліку тры знішчальнікі.
Кампанія Ілана Маска будзе спускаць з арбіты Міжнародную касмічную станцыю
У Беларусі прадставілі «касмічнае» марозіва для імунітэту па эксперыментах Васілеўскай
Астранаўт Уільям Андэрс загінуў у авіякатастрофе ва ўзросце 90 гадоў, кіруючы самалётам
Гэты чалавек стаў першым у гісторыі касманаўтам, які правёў на арбіце больш за 1000 сутак
Каментары