Зорку папулярнага ў свой час серыяла «Альф» знайшлі мёртвым ва ўласным аўтамабілі
46-гадовага Бенджы Грэгары, які сыграў сына Танера Браяна ў папулярным амерыканскім сіткоме «Альф», знайшлі мёртвым у машыне. Сястра Грэгары пацвердзіла гэта парталу навін TMZ.
Цела Грэгары знайшлі на паркоўцы банка Chase у штаце Арызона. Інцыдэнт адбыўся яшчэ 13 чэрвеня, аднак вядома пра яго стала толькі цяпер.
У машыне таксама загінуў сабака Бенджы па мянушцы Ханс. Дакладныя абставіны смерці Грэгары яшчэ расследуюцца. Сябры акцёра мяркуюць, што ён заснуў у машыне і памёр ад цеплавога ўдару.
Грэгары было ўсяго восем гадоў, калі ён стаў папулярным дзякуючы сіткому «Альф». Серыял, які налічвае чатыры сезоны, трансляваўся з верасня 1986 года па сакавік 1990 года, у тым ліку і на прасторах СССР.
Пасля яркага дэбюту ў Грэгары было некалькі роляў другога плана, аднак па-сапраўднаму вялікага галівудскага поспеху дабіцца яму не ўдалося, піша Bild.
У 2003 годзе Бенджы Грэгары назаўжды сышоў з шоу-бізнэсу і паступіў на службу ў ВМС ЗША. У 2006 годзе ён ажаніўся з дзяўчынай па імені Сара, аднак невядома, ці была пара разам на момант смерці Грэгары.
У ЗША знялі класны серыял пра в'етнамскага шпіёна. Беларусам гэта гісторыя можа падацца блізкай
Беларус у Нью-Ёрку зняўся ў цэлым сезоне серыяла. Колькі ж атрымалася зарабіць?
Зорка «Піратаў Карыбскага мора» загінуў ад нападу акулы
Выйшаў амерыканскі серыял, зняты па дэтэктыве ўнука выхадцаў з Беларусі
Скандал з серыялам «Аленяня»: Фіёна Харві абвінаваціла яго аўтараў у хлусні і хоча адсудзіць у Netflix $170 мільёнаў
Каментары