Спікеркай Каардынацыйнай рады стала Анжаліка Мельнікава са спісу «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», а яе намесніцай — Станіслава Гліннік са спісу «Еўрапейскі выбар».
Такі вынік выбараў быў цалкам прагназаваны, паколькі выбары кіраўніцтва Каардынацыйнай рады праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове: апрача гэтых дзвюх жанчын, больш нікога не вылучылі.
«Перад намі шмат выклікаў і задач, і я прыкладу ўсе намаганні, каб гарантаваць празрыстасць працы КР і забяспечыць правы кожнага спісу ўплываць на важныя рашэнні. Будзе няпроста, але ў нас ёсць усё для таго, каб дасягаць мэтаў», — сказала пасля выбараў Анжаліка Мельнікава.
У віцэ-спікеры КР безальтэрнатыўна абіраюць Станіславу Гліннік, унучку Шушкевіча
Хто стане новым спікерам Каардынацыйнай рады? Імя фаварыта ўжо вядомае
Ягораў крытыкуе Ціханоўскую: Няма стратэгічнага мыслення
Курэйчык патлумачыў, у чым галоўная перавага Каардынацыйнай рады новага склікання над старым складам
Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле
Грамадстваабноўлена
Каментары