Грамадства1414

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа

Сярод падпісантаў — нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Святлана Алексіевіч.

Часаў Яр (Данбас). Policía de patrullas de Ucrania via AP 

51 нобелеўскі лаўрэат падпісаў ліст да палітыкаў і рэлігійных лідараў з заклікам аб неадкладным спыненні агню паміж Расіяй і Украінай і ў сектары Газа. Пра гэта сведчыць зварот, апублікаваны сёння расійскай «Новай газетай».

Падпісанты адзначылі наступствы вайны супраць Украіны для розных краін, у прыватнасці гаворка ідзе пра сітуацыю з харчаваннем у краінах Афрыкі і міграцыйных працэсах у Еўропе. Яны таксама выказалі незадаволенасць ростам абаронных бюджэтаў у свеце.

Акрамя таго, нобелеўскія лаўрэаты заявілі, што на войнах больш гінуць людзі ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў, дадаўшы: «Гэта азначае, што кожныя 100 тысяч забітых — гэта 4 мільёны гадоў будучыні!

Яны заклікалі прыняць у адносінах да войнаў ва Украіне і сектары Газа наступныя меры:

  • неадкладнае спыненне агню;
  • абмен палонных па прынцыпе «ўсіх на ўсіх», вызваленне закладнікаў і вяртанне целаў загінулых;
  • пачатак перамоваў.

«Калі палітыкі не могуць дамовіцца, то хай аднясуць вырашэнне пытанняў на суд будучых пакаленняў і спыняць агонь», — гаворыцца ў лісце.

Зварот адрасаваны Папу Рымскаму, Усяленскаму патрыярху Варфаламею, Далай-ламе XIV, удзельнікам войнаў, ААН, Еўрапарламента і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Сярод падпісантаў — нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Святлана Алексіевіч, аўстрыйская пісьменніца Эльфрыда Елінек, рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў.

Каментары14

  • Яўген
    13.07.2024
    Ну, зараз дакладна ўсё хуценька спыняць.
  • Баец ПКК
    13.07.2024
    Ну. всё.путин теперь точно сдастся
  • барадзед
    13.07.2024
    адчынілася кансерва, чарговы раз

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →