Указ № 60 і сапраўды адыграе прагрэсіўную ролю: масы юзераў у краіне партызанскіх традыцый рэзка павялічаць сваю прасунутасць што да патаемных сцежак у віртуальных пушчах. Піша Аляксандр Класкоўскі.
Беларускія дзяржмедыі дружна правялі кампанію ў падтрымку ўказа аб рэгуляванні інтэрнета. Класіка жанру: маўляў, ну трэба ж нешта рабіць, калі сынок без стомы лазіць па парнасайтах!
Так і хочацца спагадліва запытаць: ну што, дапамог нарматыўны акт, ужо не шнырыць гарэза? Мусіць, адразу запісаўся ў гурток юных батанікаў, песцікі ды тычынкі вывучае?
Прадстаўнік клана правайдэраў Ігар Сукач («Шпаркі дамавік») цярпліва тлумачыць чайнікам, што «магчымасць абмежавання доступу карыстальнікаў да негатыўнай інфармацыі можа быць рэалізавана на тэрмінальным абсталяванні кліентаў
Прасцей кажучы, зайдзі ў налады браўзера ды пастаў патрэбную опцыю.
Пры гэтым спадара Сукача, відаць, раздзіраюць смутныя сумненні. Ён робіць нясмелую рэмарку: «Калі ж рэалізоўваць гэта патрабаванне выключна за кошт рэсурсаў правайдэра, то спатрэбіцца мадэрнізацыя наяўнага абсталявання, што абыдзецца даволі дорага для аператара паслуг».
Аператары яшчэ пакрэкчуць, можаце не сумнявацца. Указ № 60 — выключна рамкавы, ведамствам належыць распрацаваць у дадатак кучу ўсякіх пастаноў пра парадак рэгістрацыі, ідэнтыфікацыі ды інш.
Усё гэта паводле слаўнай традыцыі стане галаўным болем суб’ектаў гаспадарання — у гэтым выпадку «віртуалаў».
Пакуль жа са стаўпоў айчыннага
І па вялікім рахунку
Вядома, чайнікі напачатку будуць тармазіць. Але
ўказ № 60 і сапраўды згуляе прагрэсіўную ролю: масы юзераў у краіне партызанскіх традыцый рэзка павялічаць сваю прасунутасць што да патаемных сцежак у віртуальных пушчах. І дзе там возьмеш!
Але галоўнае — «охранители» адрапартавалі наверх: усё схоплена, цяпер ніякія
А вось перад светам чарговы раз паўсталі ў спецыфічным абліччы. «Кантроль за доступам у сусветнае сеціва ў наш век паўсюднага інтэрнета азначае ў вачах усяго цывілізаванага свету добраахвотнае абвяшчэнне сябе
На яго думку, расійская ўлада не ідзе на заціск інтэрнету ўжо таму, што краіна — у G8, і «ёй не трэба, каб на яе глядзелі як на азіяцкую дэспатыю, што капіюе кітайскія ўзоры». Noblesse oblige, карацей.
Свежы ж узор беларускай нарматворчасці ўжо прыцягнуў увагу Еўропы. Пакуль, у прыватнасці, на ўзроўні Луца Гуэлнера,
«Гэты новы прэзідэнцкі ўказ наконт інтэрнета, калі ён увойдзе ў дзеянне, вядома, яшчэ больш абмяжуе свабоду слова і інфармацыі ў Беларусі. Мы разглядаем гэта пытанне як значны крок у няправільным кірунку».
Заўтра афіцыйнаму Мінску стануць праядаць лысіну ўсе эмісары Бруселя. Нібыта і варта паслаць іх куды трэба, ды не з рукі. Грошы патрэбныя. І чым мацней бярэ за горла братняя Расія, тым мякчэй даводзіцца ладзіць стасункі з праклятымі буржуінамі.
Нядаўна храбрыліся, што абыдземся, маўляў, без новых крэдытаў МВФ, дно крызісу ззаду і ўсё такое. «Братняе» мыта на нафту збіла гэты піянерскі імпэт. Цяпер і галоўны банкір Пракаповіч, і прэм’ер Сідорскі ў адзін голас загаварылі пра новыя пазыкі.
Тым часам Брусель пакуль прытрымаў моркаўку на 290 мільёнаў долараў. Нібыта з арганізацыйных прычын, але вожыку зразумела, што «значныя крокі ў няправільным кірунку» зусім не павялічаць шанцы на атрыманне выгадных заходніх грошай. Дарэчы, макрафінансавая дапамога ад ЕС мусіць зацвярджацца Еўрапарламентам. А там — зуб на Мінск.
Чаму пасадзейнічалі свежыя наезды тутэйшых «охранителей» — на партыйных настаўнікаў, Саюз палякаў, «Белсат», чальцоў «нячэснага» саюза пісьменнікаў. Вялікія і маленькія начальнікі ніяк не могуць пазбавіцца ад недарэчных хапальных рэфлексаў. Дзейнічаюць паводле прынцыпу «лучше перебдеть». Мроіцца крамола, рэвалюцыя.
Няўклюднае «охранительное» шчыраванне дае мінімальны эфект, бо палохаюць жа пужаных, усё адно «Белсат» не зачыніш і ўпартых палякаў не перакуеш.
Тым болей не прыдушыш інтэрнет. Блогеры,
А змрочныя «охранители», раз за разам закладваючы ў сістэму рэпрэсіўныя опцыі, дамагаюцца толькі аднаго — акуратна асвяжаюць імідж паліцэйскай дзяржавы.
Каментары