Грамадства1414

Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы

Ён будзе дзейнічаць з 19 ліпеня.

«Рашэннем Лукашэнкі бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі), што дзейнічаў з 2022 года, распаўсюджаны на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы», — паведамляе Памежны камітэт.

Устанаўліваецца, што для грамадзян названых дзяржаў бязвізавы парадак уезду ў Беларусь, выезду з Беларусі ажыццяўляецца праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу па сапраўдных дакументах для выезду за мяжу на тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не больш за трыццаць сутак з дня ўезду.

Іншаземцы, якія прыбылі ў бязвізавым парадку на тэрыторыю Беларусі, змогуць перамяшчацца транзітам у трэція краіны за выключэннем Расійскай Федэрацыі, у тым ліку і праз авіяцыйныя пункты пропуску.

Гэты бязвізавы парадак пачне дзейнічаць з 8.00 19 ліпеня.

Спіс краін

Каментары14

  • Брканьеры на людей
    17.07.2024
    Капканы расставляют, не ведитесь доверчивые.
  • Меркаванне
    17.07.2024
    Праз забарону ўезду машын з беларускімі нумарамі ўлады нясуць вялікія страты, бо за кожную машыну пры выезде трэба заплаціць сбор у абласны бюджэт 40 рублёў і аплаціць электронную чаргу 12 рублёў ды яшчэ плюс за паслугі, а пры вяртанні ў Беларусь дэзынфекцыя 2 рублі. Вось беларускія ўлады і шукаюць шляхі кампенсацыі страт, толкі хто з тых краін паедзе ў сінявокаю, калі радам ідзе вайна, а ў Беларусі знаходзяцца расейскія ваенныя. Дурных няма.
  • Дональд
    17.07.2024
    Кітай загадаў каб “перавярнулі страніцу” бо трэба транзыт рабіць

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»17

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі19

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

«Белавія» праводзіць распродаж квіткоў. Што можна ўзяць па акцыі?

Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву32

Пачаўся суд над кіраўніком ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Знаходжанне Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы38

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»17

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →