Прагноз надвор'я на пятніцу, 19 ліпеня.
У пятніцу ўмовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу па ўсходзе захаваецца ўплыў атмасферных франтоў.
Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходзе краіны месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
У начны і ранішні час месцамі слабы туман.
Вецер паўночна-заходні ўмераны, ноччу пры навальніцах парывісты.
Ноччу +12..+18°С, максімальная днём +23..+29°С.
pogoda.by
Каментары