Свет

Толькі за апошні месяц над Беларуссю праляталі 6 пасажырскіх самалётаў, якія не павінны былі гэтага рабіць

Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», каментуючы сітуацыю з нядаўнім 20-хвілінным пралётам над Беларуссю самалёта авіякампаніі AirBaltic, які ляцеў з Рыгі ў Прышціну, адзначыў, што нічога нечаканага ў ёй, насуперак сцвярджэнням літоўскіх СМІ, няма. 

Як сцвярджае тэлеграм-канал, нягледзячы на ўведзеныя ў 2021 годзе забароны над паветранай прасторай Беларусі, замежныя самалёты працягнулі перыядычна залятаць у Беларусь.

Часам барты авіякампаній Turkish Airlines або Air Montenegro мэтанакіравана ляцелі праз Беларусь, магчыма, скарачаючы маршрут. Аднак у большасці выпадкаў заходы ў паветраную прастору Беларусі еўрапейскіх самалётаў былі (і будуць) з-за адной галоўнай прычыны — метэаўмовы (залева, навальніца, снег) на шляху руху. 

На прыведзеных каналам малюнках прыведзеныя 6 выпадкаў, якія адбыліся толькі за апошні месяц: ярка-зялёным колерам пазначаныя межы зон ападкаў і маршрут самалётаў, якія заляталі ў Беларусь, каб банальна не ляцець у навальніцу:

16 ліпеня — ужо згаданы рэйс BTI2UE а/к AirBaltic (Рыга-Прышціна);

11 ліпеня — THY1SR Turkish Airlines (Вільня-Стамбул);

22 чэрвеня — RYR77J Ryanair (Рыга-Кракаў);

22 чэрвеня — THY3RH Turkish Airlines (Стамбул-Вільня);

22 чэрвеня — SAS7847 SAS (Стакгольм-Сантарыні);

22 чэрвеня — SAS7313 SAS (Будзё-Ханья).

Акрамя таго, рэдакцыі таксама вядомыя супрацьлеглыя выпадкі, калі кіраўнік паветраным рухам у зоне аэрапорта «Вільня» строга забараняў бартам перасякаць мяжу з Беларуссю, нягледзячы на надвор'е. Да прыкладу, як у сітуацыі з рэйсам RYR72PT авіякампаніі Ryanair 25 мая. Верагодна, што тады гэтая забарона была абумоўленая вельмі нізкай вышынёй палёту самалёта, які рыхтаваўся да пасадкі.

Каментары

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →