Сярэдняя глабальная тэмпература ў гэты дзень дасягнула 17,15°C, там-сям было +45°C.
Панядзелак, 22 ліпеня, стаў самым гарачым днём за ўсю гісторыю назіранняў, або з 1940 года. Гэта вынікае з папярэдніх даных Еўрапейскага кліматычнага цэнтра Copernicus, піша Расійская служба Радыё Свабода.
Сярэдняя глабальная тэмпература ў гэты дзень дасягнула 17,15°C.
Папярэдні рэкорд быў пастаўлены ўсяго днём раней. Copernicus паведамляў, што ў нядзелю, 21 ліпеня, сярэдняя тэмпература ў свеце склала 17,09°C — у сваю чаргу пабіўшы леташні рэкорд.
«Магчыма, мінулы панядзелак устанавіў рэкорд самай высокай абсалютнай сярэднесусветнай тэмпературы — я маю на ўвазе за дзясяткі тысяч гадоў», — мяркуе кліматолаг Карстэн Хаўштайн з Лейпцыгскага ўніверсітэта.
️New global temperature record.#CopernicusClimate preliminary data show the daily global average temperature reached 17.09°C (21 July 24), very marginally above the previous record of 17.08°C (6 July 23).
Find out more https://t.co/zl69Lxecui pic.twitter.com/QZrvWB3oxb
Ён адзначыў, што, калі леташнія рэкорды былі ўстаноўленыя пад уплывам Эль-Ніньё — павышэння тэмпературы экватарыяльных вод Ціхага акіяна, то цяперашнія максімумы адлюстроўваюць чыста антрапагеннае змяненне клімату.
У апошнія дні рэкордная спёка фіксуецца ў гарадах Японіі, Інданезіі і Кітая. Анамальныя тэмпературы адзначаюцца ў Антарктыдзе, некалькіх раёнах Афрыкі, у ЗША і Канадзе.
У краінах Персідскага заліва цеплавы індэкс, які ўлічвае вільготнасць, перавышае 60°C.
У некаторых частках Еўропы тэмпература паветра падымалася да 45°C.
Прагноз надвор'я ў Фініксе (Арызона) на наступныя дні. +34°C — гэта тэмпература ў дадзены момант: то-бок а 4-й раніцы ў Фініксе.
Каментары