Эканоміка1414

Падае курс даляра — чаму так?

На працягу апошніх некалькіх дзён беларускі рубель умацоўваецца адносна даляра і еўра. Спыталі ў эканаміста пра прычыны.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Так, 17 ліпеня, 1 даляр па курсе Нацбанка каштаваў 3,1977 рубля, курс на заўтра (26 ліпеня) — 3,1102. Умацаванне рубля адносна даляра склала 2,81%.

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна называе некалькі прычын, чаму беларускі рубель умацоўваецца.

Сярод асноўных фактараў — стабільнасць рубля расійскага і нядаўнія змены ў беларускім заканадаўстве.

«Расійскі рубель адчувае сябе стабільна, хоць яго курс і вызначаецца цяпер менш празрыста ў параўнанні з тым, як гэта было да спынення таргоў далярам на Маскоўскай біржы праз санкцыі.

Расійская валюта, нягледзячы на санкцыі, стабілізавалася. У Расіі за паўгода сфармавалася вялікае станоўчае сальда, якое складае блізу 50 мільярдаў даляраў», — адзначае эксперт.

З яе слоў, менавіта з гэтай прычыны цяпер няма перадумоў да таго, каб слабеў рубель расійскі.

На курсе беларускага рубля адбіваюцца таксама некаторыя ўнутраныя фактары.

«Адным з такіх фактараў можа быць тое, што Нацыянальны банк павысіў нормы рэзервавання па замежных валютах з 18 да 20%. Захоўваць грошы ў валюце ў банках стала яшчэ менш выгадна, паколькі банкі ў такіх сітуацыях зніжаюць стаўкі па ўкладах.

У выніку прадпрыемствы і фізічныя асобы аддадуць перавагу захоўваць грошы ў нацыянальнай валюце».

Гэта магло паўплываць на рост прапановы валюты на рынку, што прывяло да яе патаннення.

Яшчэ адзін магчымы фактар — паляпшэнне сітуацыі ў гандлёвым балансе.

«Але гэта толькі здагадка, паколькі пакуль мы не бачым свежай статыстыкі па знешнім гандлі», — адзначае эксперт.

Каментары14

  • дык
    25.07.2024
    А нафіга долар, калі не можаш выехаць за мяжу. Не купляюць яго, таму і падае.
  • Банкамат Курт
    25.07.2024
    Старэйшы даследчык Ляп-Ляп, можа таму, што расейскі рубль абвалілі адмыслова, з палітычных прычынаў, а не праз эканамічныя абставіны. Там лёгіку шукаць не выпадае, шэльма на шэльме сядзіць, і шэльмай паганяе. Не ?
  • Дыктатуры руляць
    25.07.2024
    Гно ваш бакс

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты23

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі бацька забіў чатырох малых дзяцей

На наступным тыдні беларусы будуць болей адпачываць, чым працаваць — цэлыя чатыры дні

Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку24

«З першага ж дня сын вяртаецца дадому пабіты». Беларуска змагаецца з булінгам у польскай школе36

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім12

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне34

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?3

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты23

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Галоўнае
Усе навіны →