Свет22

Польшча не плануе абмяжоўваць уезд асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй — Сікорскі

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Гэта адбылося з ініцыятывы кіраўніка польскага знешнепалітычнага ведамства, паведамляецца ў тэлеграм-канале АПК.

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

Падчас гэтай размовы міністр Сікорскі падкрэсліў, што Польшча:

  • аддзяляе беларускі народ ад рэжыму дыктатара і робіць захады, каб змякчыць умовы для легалізацыі беларусаў;
  • будзе прытрымлівацца пазіцыі не абмяжоўваць перасячэнне грамадзянамі Беларусі беларуска-польскай мяжы; 
  • не плануе ўводзіць забарону на выкарыстанне асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй і здзяйсняць іх канфіскацыю, як гэта робіцца ў дачыненні да аўтамабіляў з расійскай рэгістрацыяй.

Адначасова Радаслаў Сікорскі заявіў, што

Польшча прытрымліваецца сваіх патрабаванняў да рэжыму Лукашэнкі спыніць міграцыйную вайну, выдаць злачынцу, які ўчыніў забойства польскага салдата а таксама дабіваецца вызвалення палітзняволеных у Беларусі, у тым ліку актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута.

Пры гэтым Сікорскі дадаткова падкрэсліў, што беларусы з'яўляюцца еўрапейскім народам і будучыня беларускага народа у агульным еўрапейскім доме.

Каментары2

  • Праўдаруб
    26.07.2024
    Дзякуй палякам, што ўмеюць адрозніваць беларусаў ад рэжыму Лукашэнкі.
    Адзіныя адэкватныя суседзі Беларусі не тое, што Латвія і Літва
  • Сьмех
    27.07.2024
    Праўдаруб, 😂🤣😂

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць3

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць3

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →