Свет1212

Кім Чэн Ын прыляцеў на верталёце ў затопленыя раёны і асабіста выратаваў людзей ФОТЫ

«Выратаваныя жыхары, нечакана сустрэўшыся з таварышам Кім Чэн Ынам, які чакаў іх у аэрапорце, дзе дзьме моцны вецер з дажджом, былі расчулены да слёз ад бясконцага хвалявання і падзякі, горача радаваліся».

Кім Чэн Ын прыляцеў на верталёце і выратаваў людзей ад патопу, піша Паўночнакарэйскае тэлеграфнае інфармацыйнае агенцтва.

«Таварыш Кім Чэн Ын асабіста кіраваў працай па выратаванні жыхароў раёнаў, якія пацярпелі ад магутнай залевы. Узровень вады ў рацэ Амнок значна перавысіў небяспечную планку. У выніку стварыўся сур'ёзны крызіс — больш за 5000 жыхароў некалькіх астравоў ізаляваныя ў раёнах, дзе высокая рызыка падтаплення».

«Таварыш Кім Чэн Ын прыехаў па падтопленай небяспечнай дарозе на авіябазу. Ён асабіста кіраваў выратавальнай працай. Выратаваныя жыхары, нечакана сустрэўшыся з таварышам Кім Чэн Ынам, які чакаў іх у аэрапорце, дзе дзьме моцны вецер з дажджом, былі расчулены да слёз ад бясконцага хвалявання і падзякі, горача радаваліся», — паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае інфармацыйнае агенцтва.

«Лайдакі і прыстасаванцы сярод вядучых кіруючых работнікаў дасягнулі сур'ёзнай мяжы, — адзначыў таварыш Кім Чэн Ын. — Лічачы бедствы неадольнай стыхійнай з'явай, яны ад паражэнства не бяруцца ўпэўнена за прадухіленне стыхійных бедстваў, а працуюць на авось, толькі гледзячы на ​​неба». 

Каментары12

  • Беларус
    29.07.2024
    Владислав, в КНДР это не пропаганда, а часть жизни и их собственной философии.
  • падстава
    29.07.2024
    Мда, падлажыў Кім свінню Рыгорычу, палез у дзяла не дастойныя ўніманья гасударсцвеннава мужа. Как січас народцу аб'ясніць, пачэму прыслал вместа себя какова та Крутова, а той саўсім не крутой аказался?
  • Гпньба
    29.07.2024
    Вось бачыце - сапраўдны лідэр, а не гэта свіная адбіўная, якая толькі па сваіх ды путлераўскіх палацах шкерыцца.

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»26

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім35

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»26

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →