Найбагацейшая жанчына Расіі прыехала на адпачынак у Беларусь
Самая багатая жанчына Расіі, саўладальніца маркетплэйсу Wildberries Таццяна Бакальчук са сваімі дзецьмі наведала «Лінію Сталіна» і мае намер пабываць у Брэсцкай крэпасці.
Мільярдэрка прыехала ў Беларусь, каб адпачыць, паведаміла яна ў сваім канале.
«Адпачываю (і крыху працую) з дзяўчынкамі ў Беларусі. Якая ж гэта прыгожая краіна!» — напісала Бакальчук.
Мяркуючы па апублікаваным фота, Бакальчук прыехала і на комплекс «Лінія Сталіна» разам з дочкамі.
У Бакальчук сямёра дзяцей. Усе яны нарадзіліся ў шлюбе з Уладзіславам Бакальчуком.
Днямі Бакальчук публічна пацвердзіла, што падала на развод.
Вакол разводу разгарэўся скандал. Муж Таццяны звярнуўся да кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава з просьбай дапамагчы захаваць сямʼю. Той абяцаў зрабіць гэта.
Каментары