Грамадства1212

Запускаюць Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі. Навошта ён патрэбны

На канферэнцыі «Новая Беларусь» прэзентавалі Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі. Вось каму ён будзе дапамагаць.

Кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак назваў дзве прыярытэтныя групы, з якімі будзе працаваць фонд — гэта былыя палітзняволеныя, якія знаходзяцца ў Беларусі, і сем’і цяперашніх зняволеных. Таксама, мяркуе Стрыжак, можна будзе надзяляць увагу і пацярпелым ад рэпрэсій, якія не былі прызнаныя палітзняволенымі. 

Фонд будзе працаваць з беларускімі спісамі палітзняволеных ад арганізацый «Вясна» і Dissidentby, а таксама з беларусамі, якія знаходзяцца ў расійскіх турмах — у гэтым выпадку сачыць будуць па спісе палітвязняў ад расійскай арганізацыі «Мемарыял». Цяпер у фондзе ёсць грашовыя ўнёскі ад урадаў Нарвегіі і Швецыі, чакаюцца ўнёскі ад яшчэ трох краін.

Кіруюць фондам арганізацыі-ўдзельніцы, звязаныя са сферай гуманітарнай дапамогі. Гэта Служба хуткай гуманітарнай дапамогі, у якую ўваходзяць арганізацыі «Краіна для жыцця», Dissidentby, «Байсол» і «Байхэлп», а таксама яшчэ чатыры арганізацыі, пра якія стане вядома пазней. Стрыжак абяцае публічную справаздачнасць па грашовых запытах з боку арганізацый, але пры гэтым падкрэслівае, што важна ўлічваць і пытанне бяспекі тых, хто атрымлівае дапамогу.

Офіс Святланы Ціханоўскай будзе прасоўваць фонд на міжнароднай арэне і дапамагаць са зборам грошай, але не будзе прымаць удзел у кіраванні фондам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • The more the better
    04.08.2024
    Спадару Случаке, гайда паболей фундацыяў
  • Ганьба
    04.08.2024
    Цяпер зразумела, чаму яны маўчалі, калі Яра з Нарвегіі гандлявала з Лукашэнкам, а Ікея са Швецыі выкарыстоўвала працу палітзняволеных. Індзейцам кідаюць міл'ён - і могуць на міл'ярды спакойненька працаваць, як ім трэба. Усім добра, акрамя рэпрэсуемых беларусаў!
  • Балаболам
    04.08.2024
    Валацугі, усім балаболам, так вазьміце ды схадзіце ў Фло па грошы для беларускіх палітвязьняў. Хаця такім мабыць увогуле хацелася каб пра беларускіх палітвязьняў увогуле ніхто не ўзгадваў на захадзе і ніхто не дапамагаў ім і іх сем’ям, каб лукашысты і далей употай маглм рабіць свае чорныя справы і масавыя рэпрэсіі. Ці дапамог ты хоць аднаму палітвязню? Гэта ж не языком малоць у каментарах.

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі26

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →