На кадрах — масавая здача расійскіх памежнікаў у палон на пераходзе «Суджа» 6 жніўня.
6 жніўня стала вядома пра ўварванне УСУ ў Курскую вобласць. Пра гэта не паведамляў украінскі бок, а расійскі афіцыйны бок толькі супакойваў, што сітуацыя пад кантролем.
Інфармацыю пра сітуацыю можна даведацца толькі з расійскіх z-паблікаў.
На ранак 8 жніўня вядома, што Украіна кантралюе Суджу, Коранева ўзяць не ўдалося, УСУ рухаюцца ў кірунку Льгова. Перадавыя групы ўкраінскіх войскаў спрабуюць перарэзаць дарогу Суджа—Льгоў прыкладна пасярэдзіне, за 20—30 км ад мяжы з Украінай.
Каментары