Фантазія Бульбы: Ціханоўская не рупіцца за вызваленне Бяляцкага, бо з яго будуць вырошчваць новага лідара апазіцыі
Абмен зняволенымі паміж Захадам і Расіяй даў магчымасць сфармуляваць свае канспіралагічныя версіі ўсім ахвотным. Не ўпусціў такую магчымасць і лідар «Паспалітага рушэння» Сяргей Бульба.
«Зараз у турме знаходзіцца нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. І чаму Ціханоўская і яе атачэнне не рупіцца за вызваленне беларускіх палітвязняў? Чаму гэта не ёсць прыярытэтная задача — перадусім дамагчыся, каб абмянялі Алеся Бяляцкага?
Можа, я спяшаюся, але мне падалося, што калі Бяляцкаму ўручылі нобелеўскую прэмію, то з яго будуць вырошчваць новага лідара для беларускай дэмакратычнай апазіцыі. Якраз замест Ціханоўскай. І тады я разумею, чаму НДА Ціханоўскай ніяк не хоча спрыяць таму, каб выпусцілі ў тым ліку і Бяляцкага», — паразважаў Бульба ў эфіры 6tv.
Пры гэтым ён лічыць, што якраз у яго атрымалася дамагчыся таго, каб людзі выходзілі на свабоду.
«Мы прыклалі багата намаганняў, каб у Беларусі вызваліць палітвязняў. Што-нішто атрымалася», — прызнаўся Бульба.
***
Сяргей Бульба (раней — Сяргей Чыслаў) у 1990-я быў сярод лідараў «Белага легіёна». Пасля 2008 у Беларусі быў рэдка, жыў у Непале, Індыі, Лацінскай Амерыцы, Украіне. Цяпер жыве ў Польшчы.
Каментары
Вы альбо крыжык здыміце, альбо майткі апраніце!
Агідна слухаць чалавека са страчанай рэпутацыяй!