На нядзелю сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі
Будзе да +34°С
Днём 18 жніўня ў многіх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30+34°С, у Мінску +30°С.
Прычым на паўночным захадзе краіны будзе ад +26°С, па Гомельшчыне да +34°С.
А вось на панядзелак прагназуюць кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, днём моцныя дажджы, магчымы град. Вецер месцамі моцны парывісты.
Па Гомельшчыне чакаецца да +35°С.
Каментары