Грамадства22

Стала вядома, колькі будуць каштаваць школьныя абеды ў новым навучальным годзе

Грашовыя нормы па харчаванні ў школах у новым навучальным годзе не зменяцца, паведаміла начальнік аддзела па арганізацыі харчавання Акадэміі адукацыі Люцыя Міхальчук.

Для школьнікаў 6-10 гадоў (1-4 класы), якія сілкуюцца адзін раз у дзень падчас вучобы, абед будзе каштаваць 2 рублі 29 капеек — 2 рублі 98 капеек. Кошт залежыць ад таго, кім прыгатаваныя стравы — школьнымі кухарамі або іншымі арганізацыямі: у другім выпадку будзе даражэй.

Для школьнікаў 11-18 гадоў (5-11 класы) адзін раз перакусіць у сталовай абыдзецца ад 2,70 рублёў да 3,51 рублёў.

Міхальчук адзначыла, што ў новым навучальным годзе харчаваннем будуць ахоплены ўсе 1 млн 70 тыс. школьнікаў. Большая частка з іх — каля 70% — змогуць харчавацца бясплатна, сцвярджае чыноўніца. Гэта навучэнцы сельскіх школ, з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў, інваліды, «сопаўцы», «чарнобыльцы» і гэтак далей.

Адмовіцца ад гарачага харчавання ў школах можна, для гэтага пісаць заявы бацькам не трэба.

Каментары2

  • Калхоз
    27.08.2024
    А скокі накіруюць задарма бульбу капаць?
  • Рахункавод
    27.08.2024
    Пры сярэднім заробку ў 2000 р. гэта лічы, што бясплатна. А стол добры, такія ватрушкі вялізныя! а бананы якія шыкоўныя! Мяркую, што і суп, і гарачае, таксама вартыя, каб іх з'елі. Што не кажы, а клопат кіраўніцтва дзяржавы пра беларускіх дзяцей неаспрэчны і навідавоку, жыві ды радуйся!

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ19

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне1

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна11

Афіцыёзную палітінфармацыю сталі праводзіць і на прыватных прадпрыемствах4

Завяршылі рэстаўрацыю Нотр-Дама ў Парыжы ФОТЫ

Герой вызвалення Марыупаля ў 2014-м стаў камандуючым Сухапутнымі сіламі УСУ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ19

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →