Дроны ўпершыню атакавалі Кіраўскую вобласць Расіі — да мяжы з Украінай 1400 км
Беспілотнікі ў некалькі хваляў атакавалі нафтабазу.
Кіраўская вобласць Расіі ўпершыню за час поўнамаштабнай вайны была атакавана дронамі.
Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе з нафтапрадуктамі ў горадзе Кацельніч.
Усяго па базе ўдарылі чатыры беспілотнікі. У выніку адзін з рэзервуараў з палівам узарваўся, пасля чаго ўзнік пажар, пішуць расійскія каналы. Атаку пацвердзіў і губернатар Кіраўскай вобласці Аляксандр Сакалоў.
Адлегласць паміж Кацельнічам і мяжой з Украінай — прыкладна 1400 кіламетраў.
Каментары