Па інфармацыі канала «Беларускі Гаюн», сёння ноччу падчас чарговай атакі РФ па Украіне адзін з «шахедаў» зноў заляцеў на тэрыторыю Беларусі ў Ельскім раёне. Гэта адбылося ў 03:30.
Паводле звестак канала, пасля заходу «шахеда» ў паветраную прастору Беларусі знішчальнік ВПС РБ каля 20 хвілін ганяўся за парушальнікам, а ў раёне 03:55 у Ельскім раёне Гомельскай вобласці чулі не менш за 2 выбухі і назіралі яркую ўспышку ў небе.
Такім чынам, гэта, верагодна, першы даказаны выпадак, калі знішчальнік ВПС РБ распачаў спробу знішчыць рэальную вайсковую мэту ў небе — расейскі дрон-камікадзэ тыпу «шахед».
Раней гукі, падобныя да выбухаў, чулі ў Гомелі 27 жніўня.
Каментары
Пайду выціраць пыл з гармоніка.
🥸