Беларускі вытворца абутку «Марка» адновіць працу з італьянскім брэндам Baldinini. Пра гэта ў эфіры беларускага тэлебачання распавёў уладальнік кампаніі «Марка» Мікалай Мартынаў.
Ён паведаміў, што вытворца аднавіў перамовы з брэндам Baldinini: «Гэта будзе сумесны дызайн. Кампанія, магчыма, нават дазволіць прадаваць тавар пад сваім брэндам».
Раней «Марка» ўжо супрацоўнічала з Baldinini, гаворка ішла аб сумеснай марцы «Брава». Аднак у выніку італьянскі бок адмовіўся ад праекту.
Кампанію «Марка» стварылі ў 1991 годзе. У сярэдзіне 2000-х прадпрыемства стала найбуйнейшым вытворцам скуранога абутку ў краіне. Вытворчыя магутнасці складаюць каля 2 млн пар абутку ў год.
Каментары
Будет качественная, с учётом особенностей и размеров БЕЛАРУСКОЙ стопы, будут покупать.
Сначала сделайте КОЛОДКУ под особенности беларуской ноги.
Есть же технологии, как делать слепки ног и формировать колодку на основе реальных ног беларусов.
Першы Гамон жвах усе босыя..
Другі Пашыраем вытворчасць усе босыя..На усходзе на поўдне на захадзе поўначы ні босыя але у " гаўнастопах" за вялікі кошты ходзяць ні сваей вытворчасці.