Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа
Акрамя таго, мужчыну ставяць у віну негатыўную ацэнку Лукашэнкі.
Жыхар Мінскага раёна абвінавачваецца ў адмаўленні генацыду беларускага народа, а таксама ў абразе Лукашэнкі ў інтэрнэце. Справу 54-гадовага мужчыны перадалі ў суд.
Паводле звестак пракуратуры, мужчына стварыў у «Аднакласніках « адкрытую групу, дзе даваў негатыўную ацэнку Лукашэнку, а таксама размясціў публікацыю, у якой нібыта адмаўляў знішчэнне вайскоўцамі 118-га шуцманшафт-батальёна ахоўнай паліцыі і асаблівага батальёна СС Дырлевангера мірных жыхароў вёскі Хатынь 22 сакавіка 1943 года.
Мужчыну ў выніку выставілі абвінавачванні ў рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130-2, да пяці гадоў калоніі) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368, да чатырох гадоў калоніі). Да суда яго пакінулі пад вартай.
Каментары
В науке теория тогда считается хорошей, когда предполагает её критику и отрицание ( один из критериев). Когда призывают воспринимать все как догму, которую нельзя критиковать, призывают стать дураками и делать все, что скажут. Это относится и к менеджеру страны.