«Го абмен!» На змену бонсцікам прыйшло новае шаленства калекцыянавання
Класічныя бонсцікі, якія з'явіліся ў «Еўраопце» ў 2017 годзе, праіснавалі шэсць сезонаў. Цяпер на змену цацкам-ліпучкам прыйшлі манеты, ці «чароўныя скарбы бонсцікаў», і іх таксама актыўна кінуліся збіраць.
Па новай легендзе маркетолагаў, пакупнікам прапануецца сабраць калекцыю касмічных манет — гэта скарб саміх бонсцікаў, на які і прапануюць паляваць усім ахвотным.
Усе манеты ў калекцыі розныя, кожная мая сваю вагу і легенду. Так, самая галоўная манета Бон дае магчымасць выйграць суперпрыз. Назвы іншых манет адсылаюць да назваў зорак: Наві, Канопус, Нашыра.
Піярыць новую гульню паклікалі маладых спевакоў — Мікіту Белько і Настассю Краўчанка, якія запісалі для гэтага адмысловы трэк. Абое артысты — выпускнікі беларускага «Х-Фактар» і заўсёднікі праўладных канцэртаў.
Пад трэк Бялько і Краўчанка здымаюць распакоўкі скарбаў бонсцікаў.
Паралельна з тым, як адна частка пакупнікоў сумуе без «традыцыйных бонсцікаў» і просіць вярнуць іх, іншая на ўсю моц скупае манеты, а таксама альбомы і гаманцы для зручнасці іх калекцыянавання.
«Го абмен», «Дай мне Бона», «Падары паўторкі!», «А мне бацькі не набываюць» — гэта толькі частка азартных каментароў — найперш ад дзяцей і падлеткаў — у сацыяльных сетках.
Каментары