Вайна

Зяленскі адхіліў «мірныя ініцыятывы» Бразіліі і Кітая як прарасійскія

Кітай і Бразілія апублікавалі свае прапановы аб мірным урэгуляванні вайны ва Украіне ў канцы мая. 

Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Прэзідэнт Украіны заявіў у інтэрв'ю бразільскаму выданню Metropoles, што мірны план, прапанаваны ўрадамі Бразіліі і Кітая, больш адпавядае інтарэсам Расіі і застаецца непрымальным для Кіева, піша Бі-бі-сі.

«На жаль, я мяркую, што [бразільска-кітайскія ініцыятывы] больш прарасійскія», — сказаў Зяленскі.

Ён распавёў, што адкрыта паведаміў пра гэта прэзідэнту Бразіліі Лулу да Сілве.

Кітай і Бразілія апублікавалі свае прапановы аб мірным урэгуляванні вайны ва Украіне ў канцы мая. Яны заявілі, што адзіны спосаб скончыць канфлікт — правесці мірныя перамовы з раўнапраўным удзелам усіх бакоў.

На гэтым тыдні намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў заявіў, што Масква вітае ініцыятыву Бразіліі і Кітая.

«Я думаю, што гэтая ініцыятыва карыстаецца ўсё большай і большай падтрымкай на глабальным поўдні», — сказаў Рабкоў каналу RT.

Са слоў Зяленскага, гэты «мірны план» не быў узгоднены з Украінай, і Кіеў не можа пайсці на які-небудзь кампраміс з Расіяй у дачыненні да сваіх тэрыторый.

«Ён [прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін] зайшоў, забіў людзей, захапіў тэрыторыю, а цяпер Лула кажа: «Давайце, хай яны пагавораць». Я мог проста пагаварыць з Лулай. Бо Лула мне не вораг», — сказаў Зяленскі.

«Я павінен быць моцным, каб садзіцца і пра нешта казаць. Ён павінен рабіць крокі, паказаць, што ён хоча заканчэння вайны. Нельга проста казаць: «Мы павінны рабіць крокі адзін аднаму на сустрэчу»», — заявіў прэзідэнт Украіны.

У канцы мая 2024 года ўрады Бразіліі і КНР прапанавалі сумесны план з шасці пунктаў: У першым гаворыцца пра тое, што Украіна і Расія павінны «прытрымлівацца трох прынцыпаў дээскалацыі сітуацыі, а менавіта: не пашыраць поле бою, не дапускаць эскалацыі баявых дзеянняў і не правакаваць ніводнага з бакоў».

Каментары

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна4

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы4

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна4

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →