Яму пагражае да двух гадоў зняволення.
Беларуска Дар'я 5 верасня гуляла па цэнтры Варшавы (на пешаходнай дарожцы) і нечакана сутыкнулася з агрэсіўным мужчынам: ён злез з ровара і без прычыны ўдарыў дзяўчыну па твары. Паліцыя, што прыехала на месца, адпусціла яго, піша Белсат.
Гісторыю беларуска выклала ў сваіх сацсетках, і яна імгненна атрымала рэзананс. Многія прапаноўвалі сваю дапамогу, сярод іх былі нават супрацоўнікі польскай паліцыі, якія асудзілі бяздзейнасць сваіх калег. Пасля падзей Дар'я была ў шоку ад сітуацыі і адчування, што можна вось так без прычыны збіць чалавека на вуліцы і пайсці да дому беспакараным.
«Я ў жаху, у поўным шоку і ў жаху прама цяпер, калі мне даводзіцца адчуваць боль, і што нехта будзе так сябе паводзіць. Стамілася ад закона. Плачу», — пісала яна.
А праз тыдзень, 12 верасня, на афіцыйнай старонцы варшаўскай паліцыі з'явілася інфармацыя пра тое, што 38-гадовага мужчыну затрымалі.
«Паліцыянты з раёна Śródmieście затрымалі 38-гадовага грамадзяніна Украіны, які 5 верасня ў вячэрнія гадзіны на вуліцы Poznańska падчас сваркі ўдарыў па твары 33-гадовую жанчыну, родам з Беларусі. Паліцыянты правялі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на дбайнае высвятленне здарэння і ўсталяванне ўсіх сведкаў інцыдэнту. Гэтыя мерапрыемствы дазволілі прад'явіць мужчыну абвінавачанні па арт. 157 пар. 2 КК і арт. 275 КК. За гэтыя злачынствы яму пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі», — гаворыцца ў паведамленні.
Беларуска паведаміла, што ёй ужо вядома пра затрыманне мужчыны і што сёння ў яе будзе сустрэча з адвакатам.
«Яшчэ чакаю КТ галаўнога мозгу і костак твару. Цяпер у мяне праблемы з памяццю і канцэнтрацыяй, апухлыя вочы, нос і сківіцы, не кажучы ўжо пра тое, што ўнутры і якія з'яўляюцца страхі», — каментуе Дар'я.
Таксама яна кажа, что атрымала шмат падобных гісторый, таму прызывае іншых жанчын не маўчаць, калі яны сутыкаюцца з гвалтам: «Давайце змагацца, дзяўчаты, мы не можам адпусціць гэта».
Каментары
2) "Таксама яна кажа, что атрымала шмат падобных гісторый, таму прызывае іншых жанчын не маўчаць, калі яны сутыкаюцца з гвалтам: «Давайце змагацца, дзяўчаты, мы не можам адпусціць гэта»."
Усё правільна, падрымліваю і мужчын заклікаю да таго ж - не маўчаць, калі сутыкаецеся з гвалтам, у тым ліку з жаночым. Бо калі мы адпусцім "гэта", то заўтра нас будуць не толькі абражаць і пляваць у твар, з нагоды як быццам падвышанай эмацыйнасці (насамрэч, часцяком проста праз нявыхаванасць і ўсведамленне ўласнай беспакаранасці), а ў вогуле выціраць аб нас абутак.
3) Чмыра не апраўдваю. У такіх баявітасць часцяком прачынаецца толькі калі маюць справу з дзецьмі, ці бабамі. Былі б там маладзёны п'яныя, ці мужык які, праглынуў бы гэты раварыст сваю абражанасць і паехаў бы далей, злосна, але ціха мацюкаючыся.
Чаму толькі жанчын? Гвалт да мужчынаў гэта норма?