Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці
Пад Тарапцом пачаўся моцны пажар з дэтанацыяй, ідзе эвакуацыя.
Магутны пажар пачаўся пасля атакі БПЛА ў Цвярской вобласці Расіі. Пазней губернатар рэгіёна Ігар Рудзеня прыняў рашэнне аб частковай эвакуацыі насельніцтва горада.
«Для бяспекі жыхароў губернатар Цвярской вобласці Ігар Рудзеня прыняў рашэнне аб частковай эвакуацыі насельніцтва з тэрыторыі, дзе вядзе працу спа і лакалізуецца пажар. Праводзяцца неабходныя мерапрыемствы. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі», — праінфармавалі ў прэс-службе.
Які менавіта аб'ект гарыць, не ўдакладняецца, аднак у сетцы з'явіліся відэа выбухаў на месцы пажару, імаверна, гаворка ідзе пра вялікі склад боепрыпасаў у горадзе Таропец.
Мінабароны Расіі рапартуе пра 54 збітыя ўкраінскія беспілотнікі і маўчыць пра Таропец: яно абвясціла, што над пяццю расійскімі абласцямі за ноч 18 верасня былі збітыя 54 украінскія дроны. Пры гэтым Цвярскую вобласць, дзе ўкраінскія дроны нанеслі ўдар па вялікім складзе боепрыпасаў, міністэрства не згадала.
Зараз горад эвакуіруюць, на відэа мясцовых жыхароў у раёне вялікага склада боепрыпасаў каля Таропца чуваць безупынную кананаду, бачныя выбухі і пажары на сотні метраў па гарызонце.
Як пішуць вайсковыя эксперты, украінскія беспілотнікі атакавалі велізарны склад 107-га арсенала Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення — там захоўваліся ракеты для РСЗА «Град», мінамётныя міны і, магчыма, зенітныя ракеты.
Каментары