Грамадства99

Хто тыя людзі, якіх Лукашэнка адпусціў з-за кратаў па памілаванні? Складзены агульны партрэт

У ліпені, жніўні і верасні 2024 года каля ста палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні. Выданне «Люстэрка» прааналізавала іх гісторыі і склала абагулены партрэт вызваленых.

На сайце праваабарончага цэнтра «Вясна» ёсць імёны людзей, якія вызваліліся ў 2024 годзе ў выніку памілавання або амністыі. Палітвязні выйшлі ў выніку ўказаў Лукашэнкі ад 16 жніўня (30 чалавек), 4 верасня (30 чалавек) і 16 верасня (37 чалавек).

Варта адзначыць, што ў рэдкіх выпадках даныя праваабаронцаў няпоўныя: у нейкіх, напрыклад, невядомы прысуд, у іншых — узрост палітвязняў. Аднак нават такая інфармацыя дазваляе скласці некаторую агульную карціну пра тых, каго ўлады вырашылі адпусціць з-за кратаў.

Тэрмін

Бадай, галоўнае пытанне: ці праўда, што Лукашэнка адпускае ў асноўным тых, каму заставалася пасядзець зусім няшмат? І так, і не.

Па даных «Люстэрка», у сярэднім вызваленыя людзі ўжо адбылі 68% сваіх тэрмінаў, у зняволенні ім заставалася правесці ў сярэднім па 456 дзён. Аднак гэта, зразумела, вельмі сярэдні паказчык. Калі выдаліць з разлікаў семярых палітвязняў з самымі вялікімі неадседжанымі тэрмінамі (пра іх дэталёва пойдзе гаворка ніжэй), то лічбы зменяцца: 70% і 343 дні.

Сумарна ў выніку памілавання і амністыі ў 2024 годзе палітвязням «даравалі» больш за 88 гадоў пазбаўлення волі. Да моманту вызвалення гэтыя людзі сумарна правялі ў няволі больш за 138 гадоў.

Некалькі чалавек былі адпушчаныя, практычна адседзеўшы ўвесь вызначаны судом тэрмін.

Менш за ўсё заставалася «дасядзець» Вользе Стаброўскай, Паліне Палавінцы, Віталю Жылінскаму і Міхаілу Нямцову: для іх выхад на волю чакаўся літаральна ў найбліжэйшыя тыдні, а памілаванне паскорыла вызваленне на лічаныя дні.

Найбольшы неадбыты тэрмін заставаўся ў Ксеніі Луцкіной, Аляксандра Бараноўскага і Наталлі Пятровіч — больш за тры гады ў кожнага. Рыгору Кастусёву і Васілю Берасневу «даравалі» каля шасці гадоў пазбаўлення волі.

Сярэдні тэрмін, да якога былі прысуджаныя памілаваныя Лукашэнкам палітвязні, — 3,5 года. Самыя працяглыя тэрміны — у Ксеніі Луцкіной (восем гадоў), Васіля Бераснева (дзевяць гадоў) і Рыгора Кастусёва (дзесяць гадоў). Самыя «кароткія» — у Вольгі Стаброўскай (адзін год і тры месяцы), Алега Зыкуна і Ірыны Санкоўскай (па 1,5 года).

Варта адзначыць, што сярод палітвязняў у СІЗА, турмах і калоніях у цэлым больш мужчын. Паводле даных праваабаронцаў, да гэтага моманту ў зняволенні застаецца 1156 мужчын і 168 жанчын.

Узрост

Сярэдняму вызваленаму было 41,7 года. Самая масавая ўзроставая група сярод вызваленых — ад 30 да 49 гадоў.

Лукашэнка памілаваў таксама 17 чалавек, старэйшых за 50 гадоў. На волю выйшлі і двое самых пажылых палітвязняў: 76-гадовая Наталля Таран і 74-гадовы Васіль Бераснеў.

Артыкул

У 2024 годзе адпускалі людзей, асуджаных па розных артыкулах. Некаторыя з іх атрымлівалі тэрміны адразу па некалькіх. Вось самыя частыя:

  • арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы);
  • арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
  • арт. 293 (масавыя беспарадкі);
  • арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
  • арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
  • арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый);
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Напрыклад, Таццяну Бірулю асудзілі адразу па пяці артыкулах:

  • арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці);
  • арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы);
  • арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
  • арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд прысудзіў жанчыну да шасці гадоў пазбаўлення волі, пазней яна трапіла ў спіс памілаваных і выйшла на волю. Паміж яе затрыманнем і вызваленнем прайшло паўтара года.

Мужа Таццяны, Аляксандра Бірулю, судзілі па тых жа артыкулах і таксама прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі. На гэты момант ён застаецца за кратамі.

Каментары9

  • feafania
    23.09.2024
    Альгерд, ага. Лукаботы выйшлі на працу. Фіг вам, а не санкцыі. Топавым палітыкам ён нават прапануе застацца сядзець у нармальных умовах, а не катавальнях. Выпусьціце ўсіх, а самі сядзеце на нашае мейсца. А мы абяцаваем судзіць вас па законе ўзамен.
  • микки маус
    23.09.2024
    Альгерд, вам и вашему луке светит суд а Гааге. Не раскачваць лодку обещайте на своей работе, т.е. службе. А своему начальнику в погонах скажите "я пытался, но меня вычислили. не помог и бел. язык"
  • Jacek
    23.09.2024
    Альгерд, вы прям из палаты пишите?

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць3

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць3

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →