У Вярхоўным судзе так званай «ДНР» будуць судзіць грамадзяніна Беларусі Аляксандра Думбляўскаса, паведаміла Генпракуратура Расіі.
21-гадовы Думбляўскас абвінавачваецца па ч. 3 арт. 359 Крымінальнага кодэкса РФ.
«Па версіі следства, у перыяд з лютага 2022 года па ліпень 2024 года Думбляўскас у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага прымаў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны ў розных пунктах баявога судакранання ў якасці найміта. За названыя дзеянні ён атрымаў узнагароду сумай, эквівалентнай больш за 2 млн рублёў», — заяўляе Генпракуратура РФ.
Думбляўскас з'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе пасля 11 месяцаў у СІЗА, а пасля пачатку вайны далучыўся да палка Каліноўскага. У ліпені гэтага года Басманны суд горада Масквы пастанавіў завочна арыштаваць Думбляўскаса.
Каментары