Эканоміка22

Расце прадукцыйнасць працы ў беларускай сельскай гаспадарцы

У параўнанні з 2021 годам колькасць працуючых знізілася больш чым на 24 тысячы чалавек. Пры гэтым назіраецца рост вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

На новыя лічбы сярэднеспісачнай колькасці работнікаў у сельскай гаспадарцы Беларусі звярнула ўвагу «Сельская газета». За першае паўгоддзе гэтага года лічба склала 221,6 тысячы чалавек. У 2021 годзе іх было 245,9 тысячы.

Атрымліваецца, што за тры гады сельская гаспадарка страціла амаль кожнага дзясятага работніка. Калі ж параўнаць з сітуацыяй перад распадам СССР, то скарачэнне працуючых адбылося амаль у пяць разоў.

Пры гэтым, як піша выданне, за прыкладна тры с паловай дзесяцігоддзі значна павялічылася вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. 

Найбольш заўважна вырасла вытворчасць малака. Калі ў 1990 годзе ад 1,7 мільёна кароў было надоена 5,6 мільёна тон малака, то ў 2024 годзе маюць атрымаць звыш 8,7 мільёна тон ад пагалоўя ў 1,4 мільёна. Пры росце надояў назіраецца пастаяннае скарачэнне колькасці даярак. Калі пяць гадоў таму іх было 23 тысячы, то цяпер на 5 тысяч менш: іх замяняе лепшая механізацыя.

Цікава таксама паглядзець, як змянілася ўраджайнасць асобных сельскагаспадарчых культур у параўнанні з 1990-м годам. Апошнія статыстычныя лічбы ёсць за 2022 год.

За больш чым тры дзесяцігоддзі гэты паказчык у зерневых узрос усяго на чвэрць — з 27,2 да 34,5 цэнтнера на гектар. У той жа час у бульбы за гэты ж перыяд ураджайнасць узрасла больш як на 60% (з 138 да 223 ц на гектар), ураджайнасць гародніны амаль на 60% (з 188 да 295 ц на гектар), цукровых буракоў — амаль на 50%.

Рэкардсменамі па росту ўраджайнасці стала льновалакно. Яно прыбавіла больш чым удвая (з 4,6 да 10,7 тон на гектар).

А вось з кукурузай назіралася адваротная тэндэнцыя. Яе ўраджайнасць з 237 тон з гектару ў 1990-м знізілася да 212 тон з гектару ў 2022-м, той год аказаўся няўдалы. Рэкордная ўраджайнасць — 320 тон з гектара — была ў 2011 годзе.

Што яшчэ прыкметна — за тры дзесяцігоддзі ў Беларусі амаль у чатыры разы ўзрасла ўраджайнасць пладоў і ягад (з 31,9 да 120,4 тоны з гектара).

Ілюстрацыйнае фота з сацыяльных сетак

Мы паглядзелі, як змянілася структура вытворчасці асноўнай сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва з 1990-га года па 2022-гі.

Так, калі ў 1990-м на душу насельніцтва прыходзілася 690 кілаграмаў зерня, то ў 2022-м — 943 (рост амаль на 37%), вытворчасць гародніны вырасла больш чым у чатыры разы (з 73 да 310 кілаграмаў), пладоў і ягад — больш чым у два з паловай разы (з 35 да 89).

Значна менш істотным быў рост вытворчасці мяса — на 16 кілаграмаў (з 116 да 132), малака — на 121 кілаграм (з 732 да 853), яек — на 16 штук (з 359 да 375).

А вось з вытворчасцю бульбы ў краіне адбылося скарачэнне амаль у два разы — з 843 да 418 кілаграмаў на душу насельніцтва. Аб прычынах мы пісалі раней.

Рост прадукцыйнасці працы ўласцівы не толькі Беларусі: тое самае здарылася і ва Украіне, Літве, Польшчы. Усё дзякуючы механізацыі і лепшай лагістыцы.

Каментары2

  • Acab
    25.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • как считать и главное для кого
    25.09.2024
    Если посчитать все прямые и непрямые дотации, когда банки, заводы занимаются колхозами, ремонтом тракторов и другой техники, когда им списывают все долги, когда используют дармовой, рабский труд школьников, студентов, безработных, то, производительность с/х уйдёт в глубокий минус

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць7

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць7

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →