Кіраўнік IT-кампаніі Fibery завёў захапляльны канал пра васьміногаў. Мэта — каб іх менш елі
У каментары прыйшлі аматары васьміногаў і зараз абменьваюцца з аўтарам канала спасылкамі і водгукамі на фільмы/кнігі пра галаваногіх. Яшчэ абмяркоўваюць, ці варта іх есці (здаецца, не).
«Гэта мая канчатковая мэта — паменшыць колькасць васьміногаў, якія ўжываюцца ў ежу ў свеце», — жартуе (ці не) Дубакоў.
У самім канале пакуль няшмат пастоў і падпісчыкаў (46 на момант публікацыі), але ёсць прыгожыя фоткі і апісанне захапляльных сцэн з жыцця васьміногаў, напрыклад, паводзін самкі пасля размнажэння.
«Клас! Як прыемна пачытаць цікавае, — цешыцца адзін з фрэндаў. — Плынь інфармацыі аб войнах, катаклізмах, гвалце, дыскрымінацыі, усёй woke agend'e ўжо надломвае псіхіку».
Міхаіл Дубакоў — CEO і фаўндэр Fibery, з 2021 года жыве на Кіпры.
Fibery — платформа для кіравання працоўнымі працэсамі ў невялікіх і сярэдняга памеру камандах. Заснавана ў 2017 годзе ў Беларусі. Рэзідэнт ПВТ да сярэдзіны 2021 года.
У 2021 годзе каманда пакінула Беларусь, кампанія выйшла з ПВТ і пачала працэс ліквідацыі юрыдычнай асобы. Штаб-кватэра Fibery зараз на Кіпры.
Каментары
Мо прыдумаюць фэрмы, як з ласосямі, і зробяць даступнай ежай