Камандзір экіпажа самалёта авіякампаніі Turkish Airlines памёр падчас рэйса з Сіэтла ў Стамбул. Праз гэта паветранаму судну давялося зрабіць экстранную пасадку ў Нью-Ёрку, піша Euronews.
«Ільчэхін Пехліван, капітан-пілот нашага самалёта Airbus 350 з бартавой рэгістрацыяй TC-LGR, які выконваў рэйс № TK204 паміж Сіэтлам і Стамбулам, страціў прытомнасць падчас палёту, — паведаміў падрабязнасці інцыдэнту прэс-сакратар авіякампаніі Ях'я Усцюн. — Калі першае медыцынскае ўмяшанне не дало вынікаў, экіпаж прыняў рашэнне зрабіць экстранную пасадку, але наш капітан памёр да прызямлення».
Пілоту, які працаваў у Turkish Airlines з 2007 года, было 59 гадоў. Паводле слоў Усцюна, у сакавіку мужчына прайшоў агляд у авіяцыйным медыцынскім цэнтры, і ў яго не было выяўлена ніякіх праблем са здароўем, якія перашкаджаюць выкананню ім сваіх абавязкаў.
Каментары