Кантрабандысцкае ноу-хау: беларускія цыгарэты ўмантавалі ў модульныя будынкі
У Літве затрымалі вялікую партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі, схаваных унутры модульных будынкаў. Літоўская мытня выявіла 100 тысяч пачкаў цыгарэт у спецыяльна зробленых схованках у сценах, столі і падлозе будынкаў, якія перавозілі з Беларусі ў Латвію транзітам.
Цыгарэты былі ўмантаваныя падчас зборкі каркасаў будынкаў і схаваныя пад ізаляцыйным матэрыялам, каб іх было немагчыма выявіць з дапамогай рэнтгену.
Агулам было знойдзена 99 760 пачкаў, кошт якіх, уключаючы падаткі, перавышае 447 тысяч еўра. Часткі разабраных будынкаў цяпер захоўваюцца на літоўскай мытні, і суд вырашыць іх далейшы лёс — продаж або знішчэнне.
Кантрабанду выявілі 15 верасня на пункце пропуску ў Салечніках, з беларускага боку гэта пункт Беняконі.
У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай
Літва будзе змагацца з кантрабандай з Беларусі пры дапамозе дронаў
У Літве на палігоне знайшлі метэазонд з прычэпленай чорнай скрыняй
Літва не звязвае запуск метэаралагічных зондаў з Беларусі са шпіянажам
Паветраны шар з беларускай кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі віленскага аэрапорта
Каментары