Расія перакінула каля 50 тысяч вайскоўцаў у Курскую вобласць Расіі, чым аслабіла свае пазіцыі на фронце ва Украіне. Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі, піша «Украінская праўда».
Па словах Сырскага, расійскія войскі перакінулі гэтыя сілы з іншых франтоў, дзе яны вялі наступальныя дзеянні.
«Мы ведаем, што на Курскі кірунак было перакінута каля 50 тысяч вайскоўцаў з іншых напрамкаў», — сказаў ён.
Галоўнакамандуючы таксама падкрэсліў, што такія дзеянні РФ прывялі да паслаблення расійскіх груповак на іншых кірунках, у прыватнасці ў Запарожскай, Херсонскай абласцях і на Краматорскім кірунку.
«Гэта, вядома, палегчыла нам умовы для вядзення абарончай аперацыі», — дадаў ён.
Каментары