У Віцебску некалькі дзён лавілі ваўчыцу, якая ўцякла з заапарка
У Віцебску некалькі дзён лавілі маладую канадскую ваўчыцу, якая ўцяклі з заапарка. Пры гэтым мясцовыя ўлады вырашылі не палохаць жыхароў горада і нічога ім пра здарэнне не паведамлялі, напісала ў фэйсбуку адна з валанцёрак.
Раніцай у пятніцу з заапарка збеглі два маладыя канадскія ваўкі — брат і сястра. Яны ніколі не жылі на волі, бо ўжо нарадзіліся ў заапарку.
І калі ваўка ў той жа дзень удалося падстрэліць ампулай з седатыўным сродкам і вярнуць у заапарк, то на тое, каб злавіць ваўчыцу, пайшло 4 дні. Яна
«бегала абапал заапарка па беразе Дзвіны. Яна вельмі дамоў хацела, але баялася».
Грамадскасць пра гэты выпадак не інфармавалі, баючыся, што ўзнікне паніка, і тады злавіць драпежніка будзе складаней.
Урэшце мінулай ноччу ваўчыца трапіла ў адну з трох расстаўленых на беразе Дзвіны пастак, яе вярнулі ў заапарк.
Каментары