У чэрвені Сусветны банк прагназаваў, што ВУП Беларусі вырасце ў 2024 годзе на 1,2%. Зараз жа рост эканомікі чакаюць адразу на 4%, вынікае з новага дакладу фінансавай арганізацыі.
У выніку эксперты дадалі да прагнозу 2,8%.
У чэрвені аналітыкі Сусветнага банка заяўлялі, што ў 2025-2026 гадах чакаюць зніжэння эканамічнага росту Беларусі больш чым удвая. Тады гучаў такі прагноз: у 2025 годзе ВУП краіны вырасце на 0,7%, а ў 2026-м наогул толькі на 0,5%.
Зараз жа гэты прагноз таксама перагледзелі на больш пазітыўны. Паводле новай ацэнкі аналітыкаў, беларуская эканоміка вырасце на 1,2% у 2025 годзе і на 0,8% у 2026-м.
Мэтавы прагноз урада па росце ВУП сёлета — 3,8%, па выніках дзевяці месяцаў эканоміка вырасла на 4,5% год да года. Паводле ацэнкі ўладаў Беларусі, рост ВУП у наступным годзе павінен скласці 4,1%.
Каментары