Свет1616

У Малдове выбары і рэферэндум па курсе на Еўрасаюз. Расія пайшла ва-банк

Прэзідэнцкія выбары і рэферэндум аб уступленні Малдовы ў ЕС праходзяць у краіне ў адзін дзень, у нядзелю, 20 кастрычніка. 

Мая Санду. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Каля 2 тысяч выбарчых участкаў адкрыліся ў 7:00 па мясцовым часе. Пры гэтым выбаршчыкі атрымліваюць два бюлетэні. Першы, шэрага колеру, з пералікам кандыдатаў у прэзідэнты. А другі, фіялетавы, з тэкстам паправак у Канстытуцыю і пытаннем аб тым, ці падтрымліваюць яны змяненне Канстытуцыі з мэтай далучэння Малдовы да ЕС.

Каб галасаванне было прызнана сапраўдным, трэба пераадолець парог выбарчай яўкі ў 33%.

Новым прэзідэнтам краіны стане кандыдат, які набраў абсалютную большасць галасоў. Калі ніхто не заручыцца такой падтрымкай, то праз два тыдні пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў.

Выбарчыя ўчасткі зачыняцца ў 20:00, папярэднія вынікі чакаюцца ў 21:00 па мясцовым часе.

Хто ў спісе кандыдатаў у прэзідэнты

У шэрым бюлетэні — 11 прозвішчаў кандыдатаў у прэзідэнты Малдовы, але фаварыт у цяперашняй прэзідэнцкай гонцы адзін. Гэта дзейны праеўрапейскі прэзідэнт Мая Санду, якая ідзе на другі тэрмін.

Яе галоўны апанент, падтрыманы найбуйнейшай прарасійскай апазіцыйнай Партыяй сацыялістаў (ПСРМ), экс-генпракурор Малдовы Аляксандр Стаяногла, значна ад яе адстае.

Паводле замераў экспертнай асацыяцыі WatchDog, якія былі апублікаваныя 7 кастрычніка, за Санду былі гатовыя прагаласаваць 36% выбаршчыкаў, за Аляксандра Стаяногла 10%, а за Рэната Усатага 7,5%. З улікам тых выбарцаў, якія на момант сацапытання яшчэ не вызначыліся, Санду можа перамагчы ўжо ў першым туры галасавання.

Апытанні паказваюць таксама, што каля 60% выбарцаў маюць намер прагаласаваць за курс на Еўрасаюз.

Колькі кандыдатаў з румынскімі пашпартамі

Адносіны паміж кандыдатамі ў прэзідэнты напружаныя. Так, спроба правесці дэбаты паміж лідзіруючай тройкай скончылася тым, што Мая Санду проста не прыйшла ў студыю грамадскага тэлеканала Moldova 1, дзе яе чакалі Аляксандр Стаяногла і Рэната Усаты, піша dw.com.

Сваю адмову прэзідэнтка патлумачыла тым, што палова кандыдатаў — гэта стаўленікі алігарха Ілана Шора, які хаваецца ў Маскве, завочна асуджаны ў Малдове на 15 гадоў турмы за банкаўскае махлярства. Мая Санду іх не лічыць рэальнымі супернікамі, «бо іх прасоўвае злачынная група, а не грамадзяне». Але яна паабяцала паўдзельнічаць у дэбатах перад другім турам, калі ён адбудзецца.

Між тым прэзідэнцкая выбарчая кампанія не абышлася без кур'ёзаў. Лідар ПСРМ Ігар Дадон неаднаразова крытыкаваў цяперашняе кіраўніцтва краіны за наяўнасць другога — румынскага — грамадзянства. Але ЦВК высветліў, што ў яго стаўленіка, этнічнага гагауза Аляксандра Стаяногла таксама ёсць румынскі пашпарт. Больш за тое, другое грамадзянства маюць 7 з 11 кандыдатаў у прэзідэнты Малдовы.

Спецслужбы Малдовы супраць расійскіх грошай Ілана Шора

Спецслужбы Малдовы змаглі адсачыць шляхі перадачы грошай і метады подкупу выбаршчыкаў з боку збеглага алігарха. За верасень былі выяўлены рэкордныя пераводы сродкаў у аб'ёме больш за 15 мільёнаў долараў. Паліцыя выявіла 130 тысяч грамадзян, якія ўваходзяць у структураваную сетку Ілана Шора, грошы якім пераводзіліся з Расіі.

Сродкі паступалі ў Малдову праз дадаткі «Прамсувязьбанка» і банкаўскія карты «Мір», гатоўку везлі кур'ерамі з тэрыторыі Прыднястроўя. Сярод іх былі заўважаныя, як мінімум, два дзясяткі святароў Малдаўскай мітраполіі РПЦ.

Толькі за тры дні з 8 па 10 кастрычніка паліцыя правяла 115 ператрусаў у актывістаў сеткі ў рамках крымінальнай справы аб незаконным фінансаванні палітычных партый і электаральнай карупцыі.

У гэтыя ж дні ў тэлеграме на запыт Нацыянальнага інспектарату расследаванняў былі заблакаваныя 15 каналаў і 95 чат-ботаў, звязаных з Іланам Шорам.

Выбары для дыяспары пры мінімальным удзеле Расіі

На выбарах і рэферэндуме за мяжой адкрыты 231 выбарчы ўчастак, і гэта рэкордная колькасць. Напрыклад, у 2020 годзе іх было ўсяго 139. ЦВК Малдовы ўстанавіў наклад бюлетэняў для ўчасткаў за мяжой у 852 тысячы бюлетэняў, і гэта пры агульнай колькасці выбаршчыкаў згодна з Дзяржрэестрам 3,3 мільёна.

Больш за ўсё участкаў — у Італіі, Германіі і Францыі. А вось у Расіі іх усяго два – і абодва ў пасольстве Малдовы ў Маскве. ЦВК гэта патлумачыў пагрозамі бяспекі ў Расіі, якая вядзе агрэсіўную вайну супраць Украіны. Кожны з участкаў атрымае не больш за пяць тысяч бюлетэняў.

Рашэнне выклікала крытыку з боку апазіцыі. У ПСРМ палічылі, што МЗС «сабатуе правядзенне галасавання малдаўскіх грамадзян на тэрыторыі РФ». А адзін з паплечнікаў Ілана Шора, кіраўнік Кангрэсу расейскіх суполак Малдовы Валерый Кліменка, прыгразіў зваротам да прэзідэнта РФ і Дзярждумы з просьбай не прызнаваць вынікі галасавання.

Акрамя таго, Кліменка ўжо звярнуўся да Уладзіміра Пуціна з просьбай «аб абароне расійскіх суайчыннікаў у Малдове».

Рэферэндум вырашыць пытанне з еўраінтэграцыяй Малдовы

На рэферэндуме аб уступленні Малдовы ў ЕС выбаршчыкам трэба будзе адказаць на пытанне: «Ці падтрымліваеце Вы ўнясенне паправак у Канстытуцыю з мэтай далучэння Рэспублікі Малдова да Еўрапейскага Саюза?». Варыянты адказу: «так» ці «не».

Першая папраўка тлумачыць, што далучэнне да ўстаноўчых дамоваў ЕС будзе ажыццяўляцца праз парламент. А другая прадугледжвае вяршэнства прававых актаў ЕС над палажэннямі ўнутранага заканадаўства Малдовы, якія супярэчаць ім.

Гэта значыць, нават у выпадку прыходу да ўлады прарасійскіх партый яны больш не змогуць прымаць законы, якія ідуць насуперак з праеўрапейскім курсам.

Толькі дзве палітычныя партыі — партыя камуністаў (ПКРМ) і падкантрольная Шору партыя «Адраджэнне» — агітуюць супраць інтэграцыі краіны ў ЕС. 

Каментары16

  • на фота гляджу...
    20.10.2024
    прычоскай очынь пахожа на сьвету

    "Биография
    Не замужем, детей нет
    Профессиональная деятельность..."

    а сьвета нібы замужам )
  • Gorliwy Litwin
    20.10.2024
    На Белай Русі таксама была партыя Адраджэнне. І таксама тупіковая, правінцыйная
  • ліхтар
    20.10.2024
    >Мая Санду проста не прыйшла ў студыю грамадскага тэлеканала Moldova 1, дзе яе чакалі Аляксандр Стаяногла і Рэната Усаты,

    Знаёмая сітуацыя

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць3

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць3

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →